24. Малоць тонка пасля абдзіркі: пытляваць, вальцаваць...
25. Расчляняць на часткі зубамі: кусаць...
26. Аддзяляць палову: палавініць...
27. Аддзяляць асобна: адасабляць, раздзяляць...
с) Рабіць апрацоўку
1. Апрацоўваць глебу плугам: араць, пахаць...
2. Араць паўторна: мяшаць, дваіць...
3. Араць дзірван, ляда: драць...
4. Апрацоўваць ворыва: баранаваць, скарадзіць, скародзіць...
5. Баранаваць пасля засеву: валачыць, пахаць...
6. Баранаваць у некалькі слядоў: траіць...
7. Апрацоўваць радкі бульбы: акучваць, ганяць...
8. Апрацоўваць уручную зацвярдзелую глебу на градах, каб была мяккай: рыхліць...
9. Апрацоўваць пасевы, ачышчаючы іх ад зелля: палоць...
10. Апрацоўваць гліну, каб была вязкай і густой, цеста на хлеб: мясіць, мяшаць...
11. Апрацоўваць гразкае ў вадзе: мыць...
12. Мыць дзіця: купаць, мыць...
13. Мыць бялізну: мыць, сціраць...
14. Мыць пасля сціркі ў чыстай вадзе: паласкаць...
15. Мыць бялізну на рэчцы з пранікам: праць, перыць...
16. Апрацоўваць бялізну ў шчолаку: жлукціць, заліць...
17. Апрацоўваць бялізну ў растворы крухмалу: крухмаліць, лашчаніць...
18. Апрацоўваць бялізну на круглай палцы зубчатым прэсам: качаць, магляваць...
19. Апрацоўваць гарачым прэсам: прасаваць, гладзіць, уцюжыць...
20. Апрацоўваць гразнае механічна (шчоткай, скраблом, наждачнай паперай): чысціць...
21. Чысціць моцна, для бляску: драіць...
22. Чысціць воўну на машыне: часаць...
23. Чысціць валакно ад кастры (лён, пянька): трапаць...
24. Чысціць салому на кулі: трэсці...
25. Чысціць малако праз марлю: цадзіць...
26. Чысціць зерне ад мякіны на машыне: арфаваць, веяць...
27. Веяць уручную лапаткай: веяць, лапаціць...
28. Веяць зерне або крупы у начоўках: палаць...
29. Веяць на ветры: ветрыць...
30. Чысціць боб, фасолю, арэхі ад шалухі: лузаць, лускаць, лузгаць...
31. Чысціць маладую бульбу: чысціць, скабліць, лупіць...
32. Чысціць моркву, брукву, рэдзьку і г.д.: чысціць...
33. Чысціць старую бульбу: лупіць, скабліць...
34. Чысціць кару з бервяна: карыць, акорваць...
78 👁