Старонка 328
◀ / 381 ▶
41. Выказваць увагу спецыяльным прыходам да асобы: адведваць, навяшчаць, прыходзіць у госці (адведкі)... л) Накіроўваць адзнакі ўвагі да прадмета і яго становішча (або выпускаць з-пад увагі) 1. Захоўваць пастаянна пры сабе як уласнасць: мець, маць... 2. Мець пры сабе скрытна: таіць... 3. Мець пад уладай: валодаць, уладаць... 4. Мець ва ўжытку: карыстацца, пользавацца... 5. Мець у памяці: помніць... 6. Мець у пачуццях: адчуваць, чуствавацъ... 7 Мець у руках, пад увагай, у гаспадарцы (пра жывёлу): трымаць, дзяржаць... 8. Трымаць пад пастаянным назіраннем статак: пасвіць, пасціць... 9. Трымаць пад наглядам на месцы без карпеці: марнаваць... 10. Трымаць пад спецыяльным назіраннем аб'ект, дабро: сцерагчы, старажыць, вартаваць... 11. Сцерагчы коней на начлезе: вартаваць... 12. Сцерагчы вельмі ўважліва: пільнаваць... 13. Сцерагчы ад небяспекі: ахоўваць... 14. Сцерагчы ад страты, дачаснага зношвання: берагчы... 15. Трымаць перад вачымі: глядзець, наглядаць, назіраць... 16. Трымаць пад пільным наглядам: сачыць, слядзіць, пільнаваць... 17. Трымаць пад пільным наглядам скрытна, таямніча: цікаваць, віжаваць... 18. Выказваць думку аб пагрозе: папярэджваць, прадупраждаць... 19. Выказваць згоду на задавальненне жадання ці патрэбы: дазваляць, разрашаць... 20. Выказваць катэгарычна нязгоду: забараняць, запрашчаць... 21. Даваць дапамогу або пазыку тэрмінова: выручаць... 22. Даваць дапамогу тэрмінова пры небяспецы: ратаваць, спасаць... 23. Даваць паблажку: патворыць, патвараць... 24. Даваць паблажку капрызам: балаваць... 25. Даваць паблажку з заахвочваннем да дрэнных паводзін: патураць... 26. Даваць адно замест другога: мяняць... 27. Даваць мажлівасць зайсці, увайсці, пайсці: пускаць, пушчаць... 28. Адмяняць прысуд: мілаваць, памілаваць... 29. Адмяняць наказанне: літаваць... 30. Выпускаць з-пад увагі: губіць, цяраць... 31. Губіць каштоўнае: траціць... 32. Губіць выпадкова (з рук): раняць, выпускаць, упускаць... 33. Выпускаць з-пад увагі магчымасць: зяваць... 34. Зяваць па дурасці: вароніць, праварoніць... 35. Зяваць па няўважлівасці: маргаць (прамаргаць)...
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 381 ▶