Удён раз пушла пуголоска, шчо бугатый пан хочэ жыныты сына. І мачуха схутіла свую дучку за юго уддаты. Пушыла ля ёі платте хурошэ і пувызла на бал. А Коптюшку заставыла в хаты прыбыраты А пырыд гэтым ля дівчыны прыснылось, шчо в ёі удкульсь [аднекуль] хуроша удіжа [адзенне] возьмэцце. Так і вышло. Як мачуха пуіхала з дучкою ду палацу, ля бідныі сіроты пударок злітыв: вэльмэ платте хурошэ і туфлі. І Коптюшка пуіхала на бал. Панскюму сынувы вэльмэ девочка гэта пунравылася і вун гуляв цілый вэчор з ею. После Коптюшка втыкла і згубыла туфліка.
Свуё платте хурошэ схавала, а налужыла грязну удіжу. А мачуха прыіхала і кажэ, шчо на балі була вэльмэ хуроша девочка. А сірота сміёцце.
Панскі сын хочэ найті тую дывчыну, кутора на балі була. Взяв він згублянуго туфэлька і поіхав шукаты дівчіну. Мачуха вэльмэ хочэ свую дучку уддаты за панского сына. Дучка пумірала – туфэлёк вылікій. Маты кажэ: "Удрубай пальця, то влізыш в туфылька". Дучка так і зрубыла. Але тулько крові нарубыла, нычого ны вышло. А кавалер кажэ: "Можэ в вас шчэ якая дівчына е?" А мачуха і кажэ: "У мэнэ е мурза коптюшка, але вуна в куморы сыдыт". Коптюшка пучула, хутэнько пырыдяглася [пераапранулася] і выйшла. Пан убачыв, шчо то тая сама, шчо на балі була, і забрав ёі в карэту. А матэрна дучка усталася быз пальця.
Духоўная культура, павер'і, звычаі
Адказы на апытальнік. Запіс зроблены па ўспамінах Філосаф Антаніны Ільінічны, 1935 г. нараджэння, ураджэнкі вескі Старышова, зараз пражывае ў г. Камянец.
1. Курувай був высокі, шырокі, пікся в рэшэтовы (юго змазвали маслом). Казали, чым бульшый курувай, тым липш. Убырали юго квіткамы, гулубочкамы, пусыпали кулировую бумагую [каляровай паперай]. [Пра каравай.]
2. Вісільного дэрэва в нас ны було. [Пра вясельнае дрэўца.]
3. Як шов дошч, то казали – жыття ны будэ. У мэі матыра ішоў дошч на вісілли – муго батька на вуйні забыли. У мэнэ ішов дошч – муй чулувік рано вмэр. [Пра дождж на вяселлі.]
4. Дітём казали, шчо іх боцюн прынюс. Дэ мулудая сім'я, туды і нысэ малую дытыну. [Адкуль дзеці бяруцца?]
5. Кулодку ны клали. [Пра надмагільны помнік у выглядзе калоды.]
6. У нас відьмарув ны було. Просто казали, як ныдобры чулувік тяжко вмырае, то трэба стыль зрываты [столю]. [Пра смерць ведзьмяроў.]
7. Як дытынка шчэ ныхрышчана, то хавали кулу крыжа, якій стуяв за сылом. [Пра няхрышчаных дзяцей.]
8. Коб пукойнік ны прыходыв, давали на пумынанне в цэрквы, дарыли бідных. [Што рабілі, каб нябожчык "не прыходзіў"?]
9. На Руздво [Божае Нараджэнне] убвязывали шчіпкі [маладыя дрэўцы], куб іх зайці ны грызли. [Пра абвязванне садовых дрэў на Каляды.]
78 👁