Н.В. Сівіцкая
З ГАВОРКІ ВЁСКІ КАШТАЛЯНАЎШЧЫНА
Расказвае Долгая Станіслава Антонаўна, 1921 г.н.; запіс зроблены ў 2005 г. у Глыбоцкім р-не.
Яно і было, мусіць, фтарога пастаянна [фэст у Будславе]. І, казала [бабуля расказчыцы], гэдак з’ізжаліся ліцьвякі – яна ўсё казала — і дужа кралі рабят. Ну, літоўцы. Ну, дык казала, гэткія благія гэтыя літоўцы былі, гэдак кралі рабят, на гэтым жа ж, як з’ізжаліся. Казала, дужа вялікія сьезды былі, прыізжалі із вуткамі, прадавалі там, і ружанцы, і кнішкі, ну, словам, усякае касьцельнае, і пячэнне там прадавалі, як панаізжаюць, і, кажыць, кралі рабят. Што яны з рабятамі рабілі? Рабілі на калек. Выпалівалі вочы, сьляпыя. А тады вазілі па гэткіх кірмашах, панімаіш? І, кажыць, як выйдзіш с касьцёла, тык многа-многа рабят сядзіць, той там абы-які рабёнак – гэдак дарылі іх, гэдак надарывалі гэтых рабят людзі, каторыя на сьезды прыязжалі. Вот, кажыць, укралі яны дзевачку. Гэта ужо йіна, казала, відзіла, як білі йіх. А як папрыйізжаюць жа ш на кірмаш – тока ш на конях, панастаўляюць коней і гэтыя аглоблі, аглоблі. І вот, кажыць, дарыла баба дзевачку і кажыць : «А што табе?». А йіна кажыць: «Мяне укралі і вочкі мне выпалілі і ат мамы ат маёй і атвязлі і возюць мяне па кірмашах». Дык казала баба, як сабраліся мушчыны, як пахваталі гэтыя аглоблі – сколька іх там было будак, аднаго, кажыць, на сьмерць забілі. А гэдак паламалі, усё ім пабілі, гэтым ліцьвікам. Бо толька ліцьвякі гэдак прыізжалі у Будслаў і гэдак во рабят кралі… А тады ш вот былі кірмашы – і у Будславе, тады і ў Глыбокім быў сьест – кірмаш, і гэткіх во калек панавозюць і гэдак нажываюцца – грошы ім скідывалі, ну і ўсяго ім скідывалі – ну усюды, усюды – і у Вільні, і тут, скрозь во гэтых калек вазілі. Дык вот гэдак Будслаў аддаўна славіўся, дык йіна казала, так білі, так білі. Ну, мусіць, яны тут нідалёка жылі, што на коні, ві’ш, прыізжалі ў гэты Будслаў.
***
Аш у Вільню хадзілі пяшком. Пяшком хадзілі туды і назат. Не, я ні хадзіла. А хадзіла Амількі гэта матка, хадзіла пяшком. Гэдак ногі было ў яе атняўшы, саўсём. Ні магла хадзіць, нічога рабіць ні магла. Ішлі бабы ў Вільну на гэтат сьест і йіна пашла. Кажуць: «Як жа ж ты зайдзіш?» А йіна кажыць: «Я ішла. Дзень ішлі. А тады ноч атдыхалі, а тады яны, кажыць, спалі, на сёне там недзе ў пуні, а я, казала, ні заснула. А тады ішлі, душна было, летам, ішлі цёраз рэчку, яны, кажыць, паляглі, а я улезла ў гэту рэчку, стаяла-стаяла, у ваду ногі нагрэтыя, а тады -- вазьму ды я крапівай яшчэ па нагам. Нарвала гэтай крапівы і па нагах, па нагах сасьцібала. Як вышла, кажыць, так пякло мяне, так пякло, і
79 👁