***
Яно як лечыш на вадзе, еслі тая балезня не даецца табе прагаварыць (той, хто лечыць, хаўкае, пазяхае), усё, знай, дзіствіцельна эта хвароба.
Вот ад пужання:
Шла найсвенча матачка Госпада Бога прасіць (на імя) пужання лячыць. Выгаварывала з галавы, з плячэй, з грудзей, з рук, з жывата, з ног. Дзярное, начное, земляное, прыпадное. Выгавару чорну воласу, рудава воласу, чорнага воласу, рудага воласу. Прашу гадавога празнічка, ні гадавога, вялікага і малога, пужанне лячыць, прашу рэк і рэчак, вялікіх і малых, пужанне выгаварыць, прашу балот і балота, вялікага і малога, пужанне выгаварыць. Госпад Бог на помач, найсенча матка. Гэта трэба трэйчы.
Ад залатніка:
Шла найсвенча матачка з залатым кіёчкам, з апосталам Госпада Бога прасіць (імя) залатнічок лячыць.Выгаварывала з галавы, з плячэй, з грудзей, з рук, з жывата, з ног. Дзярное, начное, земляное, прыпадное. Выгавару чорну воласу, рудава воласу, чорнага воласу, рудага воласу. Прашу гадавога празнічка, ні гадавога, вялікага і малога. Шла найсвенча матачка з залатым кіёчкам Госпада Бога прасіць Залатнічок лячыць. Найсвенча матачка раджала, кроў разлівала, залатнічкі састаўляла. Залатнічок, святы ражок, састаўляю я цябе на сваё месцечку, на залатым крэслечку, Госпад Бог на помач найсвенчай маткай удзвюх.
Шла найсвенча матачка Госпада Бога прасіць (імя) увярок лячыць. Увярок – прашу Бога ўпярод. Шла найсвенча матачка белы камень падняці, госпада Бога на помач паслаці. Трэйчы.
76 👁