слабінькая. А там тады тая дык оё-ёй – первач. Када-та пріехаў зяць, нада ж самагонкі выгнаць. Я за сараем разлажыла касцёр і ганю самагонку. Зяць жа пріехаў, нада самагонкі выгнаць. Літраў дзесяць рашчыніла. А зяць усё: "Ерунда, ерунда". Я гавару: "На, пакушай первачок". Можа грам тріста. Я ўзяла стопачку і пачэрпнула яму. Там былі ў гародзе агурцы. Ета было па восені. Я яму дала стопачку, ён схваціў, думаў, што ета нічога ня стоіць і – глазы пад лоб. Ей богу, ці ўстаяў ён, я ня помню: "Ой, ета жа градусаў дзевіноста!". Нікада ні забуду. Схваціў етат агурец. Смеху мне было кала яго. Колькі жыў, усё: "Ой, мама, ета жа была градусаў дзівіноста. Ёто точна как спірт". Нада ж было йшчэ гнаць і гнаць. А я ж яму – самага первача. А так гоніш і гоніш, тады мешаіш, дзелаіш там, штоб сорак ілі большы. Хто па шэйдзесят дзелаў. Меньшэ ня здзелаеш, яна ж крепкая, ета ж тое на тое выходзіць – меньшэ нада піць. Как слабая, дык можна і трі стопкі, а так стопкі хваціць – акасеіш.
Самагонку і з жыта дзелалі. Дзелалі солад. Жыта памочыш, тады ў мяшок яго паложаш, штоб яно прарасло. Пускай ляжыць сыроя і яно пусціць расток. А расток той сладзенькі. Раз прарасло, яго рассапаеш, штоб сохла. З мешка яго вон на цёплае места: на печы сушылі ці хто ў печ ставіць толька, штоб не жарка было.
Бульба
Картошку не баранують, каторыя садзілі ў борозна. Наганяюць акучнікам. Паедзіш туды і аттуда, і дзелаіцца баразна, зімелька пады(а)маецца: тут канаўка і тут канаўка. Тады ў ету канаўку содзіш картошку і ў ету канаўку. А патом хто раз'ізджаіць сахой, па беряжку па етаму едзіць, адна сюды, а другая сюды засыпаець. Ета сільна марудна, каню тожа плоха іці па етых па борознах. Ціперь так здзелалі, што пасодзіш у борозны, а тады піряварачіваеш барану кверьху зубам і цігаюць, штоб упоперік толька цігаць. Пабарануіць, яна і расцець. Узыдзіць – начінаець акучываць. Дзе быў беряжок, ён едзіць і акучываецца с аднэй стараны і з другей. Тады не баранують, как ана ўжэ ўзыдзіць. А еслі содзім так, што едзіць конь. Паехаў конь, узараў. Я сажу, рукамі сажу. Ён утарэй раз едзіць – заваліваець. Маю баразну заваліваець. Утарэй раз па етай стораны едзіць, ён кругом едзіць, апяць па етай стораны едзіць, я апяць за ім ззаду сажу. Два разы праізджаець, тады я сажу.
Тады, када станець усхадзіць, нада баранаваць картошку. Харашо ўзышла яна, рядкі харашо відаць, пабаранавалі. Тады начынаем акучываць. Первы акучнік, у яго есь крылля, носік такі – і разваліваець ета. Рас акучыш, падымаіцца ўжэ большая, яшчо рас акучыш. Хто тры разы акучываець, а хто – два, хто можа рас, а хто і не разу. Як алкаголікі якія, яны – ні разу. Када картошка зарасла, і нада палоць. Хто шчэ да баранаванія поліць, а хто перяд акучаванем, хто і послі, как акучыець, ды послі поліць. Дзе засыпліцца ды пасохніць ета трава. Хто как здзелаіць. А хто і саўсем, ня поліць, ня акучваіць.
Каларацкія жукі я ўжо пырскала. Сёлета рана картошку пасадзіла. Многа бываіць жукоў. Я ў прошлым гаду вядро пітнаццацілітровае насабірала. А пырскалі, а іх не берець. Яны ўжэ ні баяцца етага. З вядром бальшым іду. Трошачку вады туды ўваллю, штоб яны ні ўзліталі. Як рябыі, можуць узлітаць.
76 👁