Старонка 258
◀ / 381 ▶
год апяць сеіць. А ета самае, што мы памалацілі, ету ручэшачку – яна лёхкая, нету галовачак – вязуць на поле і расцілаюць. Можна на другое поле, пожню, луг какей-небудзь. І ту ручэшачку расцелюць, яно ляжыць. Доўга ляжыць. Пака возьмеш іе і самнеш, памнеш-памнеш... Корачка ета атстала, а там дзелаіцца валакно, как нітачкі ўсе раўно такіе – гатова, нада ўбіраць. Убіраеш, сабіраеш, а граблям, а хоць і рукам. Мы как маладыі былі, спінкі гнуліся, і – рукам-рукам і абратна связываіш кулёк, у кулі ўжо вяжыш. Ручэшачкі малінькіі, кулі можна ўжэ бальшыі, такеі харошыі. Іх вязём ці носім у памешчэніе какое-нібудзь. Тады топім рею. Арея – па-чорнаму баня, такая, што печка там дыміцца. Там падзеланы каласнікі. Тады кулі етые ставіш. Каласнікі – жэрдачкі – кладуць у тым памешчэніі, дзе топіцца. На етые жэрдачкі кладзеш-ставіш кулёк. Кулькі ставюцца і жардзінкай перякладаюцца, каб не валіліся адзін на аднаго, штоб асобна было. Суткі сушыць – топіцца ета печка, суткі топіцца. Высахніць. Тады дзе-то дастанеш, з дзерева здзелана – называецца мяліца: убок канаўка здзелана, сюды болт, наверьх тожа такая с канаўкай, а ў етай рёбрушка, што б ета рёбрушка ўхадзіла ў тую канаўку, тут ручка. І вот сюды заложыш той лён, кулька таго возьміш, а етай вот так: падымаеш-апускаеш, падымаеш-апускаеш. І самнецца. Дзелаецца, як мы называлі, павесама. Ета павесама ўбіраеш. Тады ёсць такая как дасочка, яна востренькая, нападобіе как нож, во ета старана востренькая. Ета дасочка апяць з ручкай. Тады етат лён нада вот так трепаць. Вот так трепліш: і з етай стараны і з етай. Вытрепліш. Дзелаецца мякінькі, харошый-харошый такей лён, харошае такое павесама. Лён нада ж было надзелаць, а тады і здаваць у гасударства, ета ж ня толькі сабе. А сталі крась. Я к етаму прівяла, што сталі крась. Треплім-треплім, дзелаім-дзелаім, ну і сабе ж нада што-то, нада ж адзівацца. І вот украдзем там павесама ці два. А тады прідзеш на пряліцы такея. Спрідзеш, а тады ткалі і красілі. Красілі крушынай, алешнікам. Вады накіпяціш. Алехавых шышак, можа відзелі ў альхі ёсь шышкі такія, шышак тых у кіпяток накладзеш – яны краску пускаюць, разгнітаюць і дзелаюцца красныі. Яно [палатно] робіцца цёмна-карічневае такое. Ня пойдзіш ж у палатняных, у белых, штанах. Так ета не хадзілі. Тады нескалькі часоў пакрасілася, высушылі. А тады кроіш і шыіш, калі ўмеіш. Ніжняе бяллё ўсё такое было – і мушчыны надзявалі, і жэншчыны. Наніз белінькія рубахі. Наніз ні красілі, ета толька для мушчын красілі. Навалачкі не нада было красіць – ета бялілі, мочыш, кіпяціш. Бялілі ў залы. Зала – дзе дровы гаряць. Залы прасеіш, у кацёл ілі чугунок, вадой наліваеш і – у печ. Закіпіць ета вада, зліваеш, яна прістоіцца – станіць светлай і мыльная дужа, бяллё сціралі ўсё ў такей вады – у шчолаку. Парашкоў ні было, мыла ні было. Етат мацер'ял, што наткалі, закладаіш у етат кацёл ужо ў чыстае ў ета, што зліў ваду. Вадзічку чысцінькую сал'еш, залу – вон. У ету вадзічку ложыш етат мацер'ял, што наткаў, і ставіш у печ. Пакіпяціш, а тады вынімаіш і расцілаіш па пожне на сонцы. Как выбеліваецца, белае-белае дзелаіцца. Бываіць, што троха і змываецца, ліш бы па первасці было харошае. І во ета рубашкі ніжнія, простыні, навалачкі – ета ўсё пасцельнае должна быць белае. І выбіліцца і дальшэ большэ дзелаіцца, здэцца, как лінкоравае і мякінікае і белае. І яно было няўреднае для цела, няўреднае. Ета ні ціперь, што здзяеш і тряшчіць, аж іскры сыплюцца. Ета ад камбінашкі – здзяеш і тряшчіць, і іскры. Я ішчэ малінькая была, а мама шыла. А
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 381 ▶