РАДЗЕЛ IV. ТЭКСТЫ БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК А.А. Босак НЮРА Дадзеная замалёўка прыводзяцца на верхняясельдскай гаворцы, якая адносіцца да сярэднябрэсцкіх гаворак, пашыраных на сумежжы заходнепалескіх гаворак і гаворак асноўнага масіву беларускай мовы. Верхняясельдскія гаворкі бытуюць ў цэнтральнай, усходняй і паўднёва-усходняй частках Пружанскага раёна, а таксама ў цэнтральнай і паўночна-заходняй частках Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі [1-5]. Радосная ўбёгла Нюра ў хату. Сэрцэ её моцно білосо, ёй так хоцёлосо хучэй росказаці ўсэ мамі. — Мамо, мамо, — закрычала вона. Алё ніхто нэ одзываўса. Вона выбэгла на двор, алё і там нікого нэ нашла. "Мбжэ мама пошла до сусёдкі", подумала Нюра і зайняласа своімі ўрокамі. Ішоў час, ужэ надыходзіла ноч. А мамы ўсэ нэ было. Нюры стало страшно, у её покоціліса слёзы. Вона нэ знала, шо ёй робіці. До кого ёй іці? Нюра выглянула ў окно, у нікого ў хатах нэ было свёту. Усё людзі леглі ўжэ спаці. А вона так і просэдзёла ўсю ноч, ждучы маму. Але мама нэ прышла. Ранэнько ўсіх дэтэй матэрэ отправілі ў школу, а Нюра осталаса дома. З ночное змёны должэн быў прыёхаці тато. Мбжэ тато знае, дзе мама. Нюра сэдзёла коло окна і нэ спускала очу з дорогі. Чэрэз нэкоторы час коло хаты стала машына. З машыны вылез тато, алё як часто бывае — п'яны. Вон зашоў у хату, зваліўса на дзіван і заснуў. Нюры стало горко і общно, вона заплакала і выбэгла з хаты. Побёгла до сусёдоў з своею бэдбю. Оббёгаўшы ўсэ сэлб, Нюра ўсё ж такі выясніла, дзе была её мама. Од того, шо вона почула, у её подкосіліса ногі. Нюра бёгла додому, нікого і нічого кругом сэбэ нэ бачыла, вона оно чула однэ: "Ваша маці покшула вас і пошла жыці до другого дзядзька". Нюра прыбёгла додому, упала на ложок і горко заплакала. З гэтого часу Нюры прышлоса вэльмі цяжко. Усэ легло на её плёчы. Рано вона ўставала, упраўляла скоціну, варыла ёсці і ішла ў школу. Прышэўшы со школы, у её было тожэ много роботы. Нюру хоцёлі забраці ў інтэрнат, але вона одказаласа. Так і жыла тры годы, будучы сама собё господынею. Нюра і ў учобі добрэ спраўляласа, а посьлі школы вона поступіла ў інсцітут. Тут почаласа для её зусім другая жызнь. Алё ўсё роўно свой дом і тату вона нэ забываласа, прыезджала на выходные
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
116 👁