таварнага значэння ў балтыйскім рэгіёне і для буйнога рачнога і марскога суднабудаўніцтва.
У сувязі з гэтым адметным, нават спецыяльным заняткам мясцовага насельніцтва балтыйскага рэгіёна, з'яўлялася здабыча хваёвай смалы-жывіцы. У тым ліку і для аселых тут паўночных славян. Гэта і збіранне натуральных застылых наплываў ці нацёкаў смалы з пашкоджанняў на ствалах старых дрэваў, або "сосак" (параўн. соска, сасулька, сысолка, сусолька – 'лядзяш, намерзлы ў таўшчыню і ўдоўжкі капеж' [12]). І гэта спецыяльнае штучнае здабыванне смалы-жывіцы, вядомае і зараз як падсочка.
У сувязі з гэтым правамерна і верагодна ставіць назвы тыпу сасна ў роднасную сувязь па назватворчых базавых асаблівасцях асновы з першапачатковым азначэннем хвоі паводле дзеяслова *sъsati (ст.слав. съсати, руск. сосать [13], бел. ссаць, сасаць, сосіць [14]. Напачатку гэта адасабляльнае азначэнне такой хвоі з наплывам смалы або з "падсосам" – *сосная або *сасная смаліна ці барына. А потым зусім натуральнае згортванне такіх сінтаксічных назваў шляхам субстантывацыі прыметнікавага азначэння ў лексічныя назвы тыпу сосна і іх генералізацыя па ўжыванні.
У заключэнне адзін даволі цікавы ў гэтых адносінах факт. У лексікаграфічных матэрыялах аб назвах хвоі ў гаворках Беларусі адзначана, як указвалася вышэй, своеасаблівая па ўтваральнай аснове назва падсасонка (Лоеўскі р-н). Магчыма, гэта крыху адвольная памяншальная лексічная форма назвы хвоі. А можа гэта мясцовае ўтварэнне, якое грунтуецца па своеасаблівасці ўтваральнай асновы якраз на азначэнні падсосны? Гэта значыць, на ўсведамленні яшчэ адпаведнай вылучальнай своеасаблівасці хвоі як зыходнай матывацыйнай устаноўкі ў адносінах яе назватворчага словазабеспячэння?
79 👁