Старонка 167
◀ / 381 ▶
ўсходняга тыпу. Адзначаная ў Глыбоцкім раёне назва стрыкунчык, відавочна, можа разглядацца як вынік кантамінацыі найменняў стрыкун і кузнечык. Падобныя па матывацыі назвы коніка адзначаны ў асобных гаворках славянскіх моў: руск. сверкун, цуркун, циркун, чіркун, укр. свершок, свыргун, свіркун, польск. świercz, świerszczyk, балг. штурец, кречко, а таксама літоўскае čirkšlỹs, čirškùlis [3, с. 171-172; 10, карта № 86, с. 160]. Такім чынам, даследаванне назваў прастакрылых насякомых Tettigonia viridissima і Gryllus дазволіла выявіць наступнае. У гаворках беларускай мовы найменні коніка і цвыркуна ўзніклі на аснове анамасіялагічнай дамінанты "характэрныя асаблівасці паводзін і спосаб існавання ў прасторы". Пад гэтай агульнай вылучальнай прыкметай аб'ядноўваюцца з аднаго боку назвы, заснаваныя на ўласнапрэдыкатыўных матывацыйных адносінах (тыпу скачок), з другога боку - гукапераймальныя найменні (тыпу цвыркун). Абедзве адзначаныя характарыстыкі ўласцівы для назваў коніка. Пераважна анаматапеічнымі паводле ўтварэння і агульнавядомымі ў гаворках з'яўляюцца амаль усе назвы цвыркуна. У корпусе назваў коніка адрозніваюцца два тыпы найменняў. Па-першае, гэта назвы коніка як істоты, здольнай скакаць (тыпу скачок, конік, казёл), па-другое, найменні коніка як істоты, што можа выдаваць пэўныя гукі (тыпу цвыркун, кузнечык, кавалёк). У адпаведнасці з вылучанымі тыпамі на тэрыторыі беларускамоўнага дыялектнага ландшафту выразна акрэсліваюцца два арэалы, якія характарызуюцца (1) паўднёва-заходняй і (2) паўночна-ўсходняй дыялектнай прыналежнасцю. Першы арэал уключае таксама сярэднебеларускія гаворкі. Тэрыторыяй пашырэння абодвух тыпаў сталі заходнепалескія гаворкі. Указаныя асаблівасці намінацыйнага вызначэння групы назваў коніка адлюстраваны на інтэрпрэтацыйнай карце, змешчанай у артыкуле.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 381 ▶