Старонка 157
◀ / 381 ▶
цыбулі'; павець – падпавець 'невялікая павець'; хмарка – пэрэхмарок 'невялікая хмара' і інш.) і акцэнтнай (мурашкі – мурашкі 'мурашкі'; скопэц – скопэц 'капец бульбы'; муля – муля 'бруд на дарозе' і інш.) варыянтнасцямі шырока прадстаўлена матывацыйная варыянтнасць [3-4]. У гаворках Верхняга Над'ясельдзя вылучаюцца наступныя групы намінацый, матываваныя рознымі прыкметамі: 1) матывацыйная прыкмета па афарбоўцы: чорныя ягады /чорные ягоды/ 'чарніцы', красногаловік /краснагаловік, красноголовэц, краснюк/ 'падасінавік', чорная каўбаса 'крывяная каўбаса'; 2) матывацыйная прыкмета па вонкавым падабенстве прадмета (акрамя афарбоўкі) да іншых рэалій складае аснову метафарычна ўтвораных назваў у выніку іх пераасэнсавання па вонкавым выглядзе: пер'е /пір'е/ 'лісце цыбулі', калода 'божая кароўка', шоўк 'мулінэ', дрыгва 'студзень(халадзец)'; 3) матывацыйная прыкмета на аснове асаблівасцей знешніх характарыстык рэаліі: зароснік, заросэль, гушчэр 'балоцісты лес', тычковы боб 'боб', пухлай, пухляк, апухлік 'падбярозавік', сіняк /сыняк/ 'махавік', галавач, галавасцік /головасты́к/ 'апалонік', кішка 'крывяная каўбаса', велькая хата /вэліка хата/ 'святліца', жэлезнік /жалязняк/ 'рыдлёўка'; 4) матывацыйная прыкмета на аснове функцыянальных характарыстык рэаліі: наліванка /налівачка, налівайка/ 'крывяная каўбаса', шчыпер /шчыпёр, шчып'ёр/ 'лісце цыбулі', таўканіца /тоўканіца, тоўканьця, товканыца, товканыця/ 'таўчоная бульба (пюрэ)', чарпак /чэрпак, чэрпак/ 'апалонік', сявенька /сявэнька, севенька, севэнька, сэвэнька, сывэнька/ 'прыстасаванне для сяўбы', носілка /носылка/ 'капа сена'; 5) матывацыйная прыкмета па месцы распаўсюджання: падбярозавік /бэрэзняк, бырызняк, бэрёзовік, подбэрёзовік, подборозовык, пудбэрёзовык, падбярэзнік, подбэрэзнык, подбэрэзняк, пудбэрёзнык/ 'падбярозавік', подосынных 'падасінавік', моховік, багновік, багнюк 'махавік'; 6) матывацыйная прыкмета паводле складу рэаліі: крупэня, крывянка 'крывяная каўбаса', крупнік /крупнік, крупнык/ 'крупнік'; 7) ацэначная матывацыя: слепак /сліпак/, слепата /слепота, сліпота/ 'дзьмухавец', праўдзівікі /праўдзівыя, праўдзівые, праўдывые, правдывые/, справэдлівые, справэдные 'баравікі', свійскі біб 'боб'. Такім чынам, на даследуемай тэрыторыі сустракаюцца намінацыі, якія ў розных гаворках матывуюцца неаднолькава. Так, найменне 'крывяная каўбаса' матывуецца на аснове асаблівасцей знешніх характарыстык у цэнтры і на паўднёвым усходзе: кішка. Матывацыйная прыкмета паводле складу рэаліі характэрна для гаворак паўднёвага захаду: крупэня (у склад стравы ўваходзіць крупа); на поўначы (усходняя яе частка) назва мае такую ж матывацыйную
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
92 👁
◀ / 381 ▶