ДУБА ЎРЫЗАТЫ. Памерці. Як нэ будэш бэрэгті сэбэ, дуба ўрыжэш.
ЖЭНЯЦЦА КОЛО (ЧАГО-НЕБУДЗЬ). Збірацца кампаніяй каля чаго-небудзь. Годэ ўжэ жэнытыса коло хлева, ідітэ спаты.
ДЭ ТВОЯ ГОЛОВА БУЛА? Пра неабдуманае рашэнне, учынак. Пузно, сынок, сварытыса. Дэ твоя голова була, колі жэныўса?
ЗАГНАТЫ Ў ДОШКЫ. Давесці да смерці. Бачылі, як Маню скрутыло, як еі сына забралі. Ой, зажэнэ вун еі ў дошкы.
ЗАГНУЎ, ШТО КОВАЛЬ НЭ ОДЫГНЭ. Груба, непрыстойна вылаяцца. Нэ можно тэбэ слухаты, бо як загнэш, шчо і коваль нэ одыгнэ. Мусыть, баяты нэ ўміеш по-людску.
ЗА СЛЁЗМЫ СВІТУ НЭ БАЧЫТЫ. Горка плакаць. Галя ўсю жызнь за слёзмы світу нэ бачыть з гэтым п'яныцэю.
ЗА ТРЫ ВЭРСТЫ. Далёка. Чого ходыты за тры вэрсты, колі і гэтта ягоды е?
ЗГЛУМЫТЫ НА ГРАЗЬ. Моцна пабіць. Нашы хлопцы ўчора пучынца зглумылі на гразь з-за нашоі діўкы.
З-ПУД СУЧКЫ ЯЙЦА ДОСТАНЭ. Пра вельмі спрытнага і хітрага чалавека. От і ўродыцца такы чоловік: нычого нэ боіцца, куды хоч улізэ, з-пуд сучкы яйца достанэ.
З РОТА ХОЛЯВУ НЭ ЗРОБЛЮ. Стрымаць дадзенае абяцанне. Васыль як сказаў, так і будэ, вун з рота холяву нэ зробыть.
І ЖУК І ЖАБА. Усе, любы. У ягоды зарэ ходять і жук і жаба.
ІСТЫ ПЭЧОНУ РЭДЬКУ. Пра дрэнны вынік справы. Нэ ідь туды, ныц нэ продасы, оно наесыса рэдькы пэчоноі.
ІТІ НА СПРАВУНКЫ. Сварыцца. Пошла Ганна до Гутарыхы на справункы, попокрычать ужэ.
І Ў ХВУСТ І Ў ГРЫВУ. Моцна пакараць. Згубыш коня – дам і ў хвуст і ў грыву.
КАЗАТЫ Ў ГОЧЫ. Гаварыць шчыра, праўдзіва. Я ўжэ ёму нэ раз у гочы казала, шчо ёго Валерко кручаны, бы чорт.
КВАС ДІТЫ ПОІЎ. Пра тое, што нельга знайсці вінаватага. Розбылі горшка, і выноватого нэма. Пэўно, квас діты поіў.
КОРОНА НЭ ЗВАЛІЦЦА. Не ўбудзе, не зменшыцца. Поідь, допоможы матэры, корона нэ зваліцца!
КОПЫЦА-ГНЫЛІЦА. Непаваротлівы чалавек. Покынь вылкы, копыца-гныліца, бо яно сіно зглумыш.
КРЫШКЫ ПОЗБЫРАТЫ. Быць надта падобным. Сын у батька ўсі крышкы позбыраў.
КУРЫ НОЧ РОЗОБРАЛІ. Пра ранішнія летнія світанкі. Спы, бо хутко куры ноч розбэруть.
КЫШКА КЫШЦЫ ДУЛІ КРУТЫТЬ. Пра моцнае адчуванне голаду. Закрутыліся мы ў лісы, згубылі дорогу. Доўго ходылі, стомыліса, а тут шчы кышка кышцы дулі крутыть.
КЫШКА МАРШ ГРАЕ. Пра моцнае адчуванне голаду. Нэ ўсэдыш на роботы, як кышка марш грае.
78 👁