ДАВАЦЬ ГАНЬБУ. Адмаўляць каму-н. пры сватанні. Васілько гэта мне й кажа, што запытаў у бацькі дазволу браць мяне ў жанке. Бацька так яму сказаў: да Мані ганьбы не даю, алешака яна малы пасаг мае. Васілевічы Сл.
ДАВАЦЬ НА ЗАПАВЕДЗЬ. Рэгістравацца ў царкве ці касцёле для ўступлення ў шлюб. На другую суботу паехалі, далі на запавець і згулялі васэля. Попішкі Астр.
ДАВЕСЦІ ДА ЛЮДУ к а г о. Дапамагчы каму-н. заняць трывалае ці высокае становішча ў жыцці. Выгадавала дзетак, давяла да люду, цяпер на пеньсі, гадую ўнукаў і праўнукаў. Малыя Сцяпанішкі Маст.
ДАЙ БОЖА РАДЫ. Вельмі многа. Рабілі дай Божа рады. Гальшаны Ашм.
ДА ХАЛЕРЫ. 1. Вельмі шмат. Верачка і Зойка ўсё каля міне. Памагалі гарот палоць, да халеры цыбулі мы кожны гот садзілі. Дубна Маст. 2. Вельмі. А Сьцяпан быў хлопцам красівым, да халеры красівым. Бярозаўка Лід.
ДАЦЬ ДРАПУ. Уцячы. Зразу даў драпу, як убачыў дзяцьку. Куляшы Шчуч.
ДАЦЬ СВЕНТЫ СПОКУЙ к а м у. Адчапіцца ад каго-н., не назаляць каму-н. Дзеці, дайця мне сьвенты спокуй, і без вас кругам галава йдзе. Кадыш Гродз.
ДАЦЬ У ГРЫЗЛЫ к а м у. Пабіць, пакараць каго-н. Так даў Васілю ў грызлы, што той лець ачуняў. Падольцы Астр.
ДЗЕНЬКУЯ БОГУ. Вельмі добра. А Тадзюк нават на ровар быў забыўшыся, успомніў пра яго ночай дый думаіць: "Дзенькуя Богу, што ногі ўвалок, а то магло быць і горай". Падольцы Астр.
ДРОТ ЗАВЯСЦІ д з і к у, д з і к а м. Жарт. Застрэліць. – Дзікі ў бульбу ходзяць, рады німа. – Трэба ім дрот завясьці. Ні знаяш, што рабіць. Вазьмі стрэльбу, патпілнуй, і больш хадзіць ні будуць. Бабіна Гродз.
ДУСІЦЬ КАМАРА. Гумар. Спаць. Дзеда ні відаць, таму што дусіць камара ат абеда. Канвелішкі Воран.
ДУШУ СТРАВІЦЬ. Расхваляваць, растрывожыць. Прыйшла тут, душу стравіла, што хочаш, то і рабі. Ганчары Лід.
Ё-МАЁ. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. О ё-маё, сколькі траціць на мяне грошай гасударства. Жытомля Гродз.
ЗА ДАЛЁКІ СВЕТ. Далёка. Я, як маладою была, то хадзіла, кап навучыцца крою да адной удавы. Хаця й далекавата яна жыла, але ш і хадзіла за далёкі сьвет. Равіны Карэл.
ЗА ДЗЕНЬ НЕ АБЫДЗЕШ к а г о. Іран. Хто-н. вельмі тоўсты. Гэта баба, як гара, яе за дзень ні абыдзяш. Карэлічы Карэл.
ЗАДРАЦЬ ХЛЮБАЎКУ. Асудж. Важнічаць, несці сябе высока. Такі ўжэ ганаровы, задраў хлюбаўку і ходзіць, як пятух. Масаляны Бераст.
ЗА КАЖДЫМ РАЗАМ. Рэгулярна, кожны раз. Часто ў яе зьбіраліся бабы сь сяла. Глаўно, набіралі с сабой работы, сьпіцамі плёнтаць, вышываць, маткі матаць. Дзяўчаткі мае за каждым разам бегалі. Сурынка Сл.
ЗАКРЫЦЬ СВОЙ ВАФЕЛЬНІК. Груб. Замоўкнуць. Закрый свой вафельнік, халера старая, усюды табе дзело! Скідзель Гродз.
94 👁