Старонка 128
◀ / 381 ▶
АДНЭЙ ХАЛЕРЫ каму. Не мае значэння, усё роўна каму-н. Яму ўжэ аднэй халеры, ці жыць, ці паміраць. Пракопавічы Гродз. АДНЫ ЧАРЫ ЗАСТАЛІСЯ ад каго. Хто-н. вельмі схуднеў, зблажэў. Паеш вазьмі, ат цябе адны чары засталіся. Куцэвічы Карэл. АДУРА НА ГОЛАЎ. Што-н. вельмі клопатнае, надакучлівае. Ужэ старая, сама ні можа, патрэбна ёй гэта адура на голаў. Самуйлавічы Маст. АД СЦЯМНА ДА СЦЯМНА. Цэлы светавы дзень. Хоць было мало зямлі, але біс хлеба ні былі дзеці, ні галадалі і самі, хватало ўсяго, рабілі ат сьцямна да сьцямна, як біс працы німа каляцы. Мацвееўцы Ваўк. АЖ ОЧЫ НАВЕРХ ПАЛЕЗЛІ ў каго. Хто-н. вельмі моцна спалохаўся. Як увідзяў яго, у міне аш очы наверх палезьлі. Слабада Астр. АЖ ПЯТЫ ЗАБРАШЧАЛІ. Вельмі хутка (пайшоў, пабег). Як далі яму, та пайшоў аш пяты забрашчалі. Падлабенне Гродз. АНДАРАК У ЗУБЫ. Сабрацца (і...). Гэта Гануля андарак у зубы і бяжыць бягом да дарогі, думае, мо што зрабілася ў хаці. Замасцяны Шчуч. АРШЫНАМ МЕРАЦЬ каго. Біць, лупцаваць каго-н. Сваю жонку чуць ні кожны дзень аршынам мерая, і як яна церпіць. Зэльва Зэльв. БЕЗ АГНЮ АЛАДКІ ЖАРЫЦЬ. Рабіць што-н. без неабходных умоў, сродкаў, прыладаў працы. Ну й выбраўся ў поля, матычкі нават ні ўзяў, будзя біз агню алаткі жарыць. Крэва Смарг. БЕЗ НОГ. Вельмі стомленым, ледзь (прыйсці). Бяс нох прышла дахаты з грыбоў, так зацягалася за дзень. Пеляса Воран. БЕЗ ХВІГІ НЕ ПАДЫДЗЕШ да каго. Іран. Хто-н. ганарысты, фанабэрысты, задавака, зазнайка. Гэта такі начальнік, да яго біс хвігі ні падыдзяш. Гарадзішча Воран. БЕЛЬМАКІ НА ЛОБ ВЫЛЕЗЛІ ў каго. Груб. Хто-н. вельмі моцна здзівіўся. Такоя ўбачыў, што аш бяльмакі на лоп вылязьлі. Поразава Свісл. БІЗЮКІ ВЫЛУПІЦЬ. Груб. Сама вінавата, ты ш ні дала ні слова ўставіць, наляцела, як шалёна, бізюкі вылупіла, страх паглянуць было. А тэрас я вінавата. Амбілеўцы Шчуч. БІНДЫКІ МАЯЦЬ. Асудж. Гультаяваць, бяздзейнічаць, займацца пустымі справамі. А ён тылько біндыкі мая, нічого ні хоча рабіць. Эймінаўцы Бераст. БОЖА Ш МОЙ БОЖА. Выкл. Выказванне розных пачуццяў. Калі ехалі да шлюба, вос чуць ні перавярнуўся, куфар мой аткрыўся – гэта ні павязе, значыцца, маладым. Ну й што, так і жыла, як выходзіла. Аж Божа ш мой Божа, хто ведаў, як лепяй. Дубаўцы Ваўк. БОЖА ШЧЭЖ. Выкл. Выказванне засцярогі ад чаго-н. непажаданага. Ніхто ні ведая, як там што было, але назаўтра найшлі ўсіх гэтых Вайцюлёў парэзаных, Божа шчэж, крыві поўхаты, хоць рандэлькам вычэрпвай. Шутавічы Смарг. БРАЦЬ (УЗЯЦЬ) НА ГРУДЗІ. Піць, выпіваць (спіртное). Мы й так, і гэтак, а ён ніяк ні бярэ на грудзі, кажа, ні пю; Ой учора ўзялі на грудзі, хай яго халера, яшчэ й ціпер ні магу прысьці да сібе. Новая Руда Гродз.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 381 ▶