Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
НЯСЦЁРП м. Нецярпенне. Пысядзі, пысядзі спакойна, дужа цябе нясьцерп рызьбіраіць. НЯЎДОБСТВА н. Нязручнасць. Із-за того няўдобства, што ты ніяк лесьвічку ні пачыніш. НЯЎКЛЮДНІК м. Няўклюда. Сірьгяёнкыў зяць няўклюднік-няўклюднік, ні знаіць, як зы тапорузяцца. НЯЎРОМІСТА прысл. Неакуратна. Ты ўсігда дзелыіш няўрёміста, ніяк цябе к пырядку ні прівучыш. ПААБЧЫКРЫЖЫВАЦЦА зак. жарт. Паабразацца, абстрыгчыся. Як пыапчыкрыжывыліся, так i ладна, хуць лахмоцьця ні вісіць ныд вычамі. ПАБАМБІЗІЦЬ зак. Паблукаць у бяздзейнасці. У харошыга бацькі ні пыбамбізілі б столька ўремя. ПА-БРЫГАДЗІРАВАМУ прысл. Так, як лічыць брыгадзір. Стыршына скызаў, каб було пы-брігадзірывыму, ён харошый хызяін. ПАГАЛІЦЦА зак. Выявіць жаданне. Быў пыгаліўся іціць сь цёткыю, а тады не, ні пайду, - i ні пашаў. ПАДАГАЦЬ зак. Пабегаць з тупатам. Пыдагылі пад вокнымі як коні, а посьлі ні знаю, айдзе дзеліся. ПАДПУЖЫВАННЕ н. Палоханне. Ніякыга патпужывыньня яны ні быяцца, скарей самі путпужаюць каго хочыш. ПАДСАЛАМОШВАННЕ н. Нагаворванне. Піліпу яшчэ большы пыпсыламонівыньня ныдаела. ПАДСКРАБАНЕЦ м. іран. Апошняе дзіця ў сям'і. Рызбалывыўся Мархвін пыцскрібаніц, нікогаў рязон ні бярець. СУРАДЖЫВАЦЬ незак. Рыхтаваць, збіраць. Як пычалі яго суряджывыць, дык пыд абеды чуць кончылі. СЧАХАЦЬ незак. Худзець, мізарнець. Шчыхаюць бедныя дзеці біз мылыка, матка ніпуцёвыя, разьві нілізя кыравёнку дзіржаць? ТАПТУН м. гумар. Няўмелы танцор. Туптуны выйшлі на круг, дайпя ш наскыкацца. ТАРАДЭІЦЬ незак. неадабр. Весці пустыя размовы. Нешта Сашкіна кума тырадэіла пры Высілёнка, ну яе, я ня слухыў, пашоў. ТАРАНЧЫЦЬ незак. Балбатаць. Доўга тыранчылі кылы Дывыдзёнкывых, усё ўспыміналі старыга Шулюка. ТРОП м. Балбатня. Мы мінутку паслухылі іхній трёп ды пашлі с карей двору. УБОЙНІК м. Неслух. Чаго етый маліп такей убойнік, каплі нікога ня слухыіць. УДАРЫВАЦЬ незак. метаф. Заляцацца. Твой Жэнік ці ні ўдарівыіць зы піряднінскыю Анюткыю. УКАСЫВАННІК м. Той, хто ўмешваецца. Воць Сірьгяёнкывыму укасывыньніку ні нада було бу тую кашу мішацца. УЛАМЫВАЦЬ незак. метаф. Угаворваць. Доўга ім прішлося ўламывыць Максіма, ён як зыкапыліць грібы - a ні поцступу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падпўжыванне, сямі, таптўн
7 👁
 ◀  / 381  ▶