КАРЧАМЯКА ж. Корч. Ага, такую кырчымяку паспробый рыскалi, німала сілы пыкладзеш. КАСТРАВАЦЬ незак. Складваць (дровы). Пысядзелі i хваціць, пойдзш дровы куструвацъ, нада к вечыру кончыць. КАЧУЛКА ж. метаф. жарт. Поўная дзяўчына. Тыкая качулка разьдзелылыся Сашкіна дычка, толька пыдывай жыніхоў. КАШЫРАННЕ н. Займанне пэўнай тэрыторыі. Ці відзіш, якоя кашыріньня ў Мікіты: пылавіну Ганьніныя усадзьбы атхвапіў. КОБЛА н. асудж. Кодла. У іх сваё кобла, адзін зы аднаго уго як цягнуць, скажы-ка проця каторыга слова. КРАЕМ прысл. Абавязкова. Краім ідзі ў горыд, солі ні шчэпця ні асталыся, будзіш нясоліныя есьць. КРАПЯК м. Фізічна моцны чалавек. Кріпяк пыдрыстаіць у Кыныстраціхі, увесь у дзеда пашоў. КРАСІВУШЧЫЙ прым. Вельмі прыгожы. Ema крысівушчыя былі хлопцы. Крысівушчую хату пыставілі. КРАСНЯВЫЙ прым. Чырванаваты. У Кірея ўсігда ліцо було крысьнявыя, мы яго хырашо помнім. КРАХАТУЛЯ м. i ж. гумар. Дробная асоба. Як жа яго крыхатуля, ці пымыгаіць што сьвякрові? КРЫВАБРУХІЙ прым. абразл. Тоўсты, нязграбны. Мне ваш крівабрюхій жаніх саўсім ні нада, я аб яго дайжа ногі выцірць ні хачу. КРЫВАРОТ м. Чалавек з крывым ротам, ca скрыўленым тварам. Ладзін ёй будзіць i кріварот, сыма іна ны каго паходжа? КУКАРОКА м. i ж. Нязгрэба. Нейкыга кукарёку ёй пыказывалі ны бызарі. Ён гатоў i кукарёку сватыцъ. КУЛАПЭЗІСТЫЙ прым. Такі, які вычварае. Мысяёнык тожа быў кулапэзістый, зь яго німала чаго тварілыся. КУЛДОБІСТАСЦЬ ж. Каляіністасць. Машыны рызьмясілі, тыкая кулдобістысць, глядзі, калёсы пірявернуцца. КУРАПЭЧАННЕ н. Капрыз. А што яму Сашкіна курапэчыньня, ён ны яе ня дужа i глядзіць. КУРДУПЕЛЬ м. Нізкарослы чалавек. Сахвеін курдупіль цэлыя раньня рыспысьціраўся на пункці зу трудадні. ЛАЖБШКА ж. памянш. Лог. Каб выкысіў тую лажбінку, што к лугу, тома ядомыя трыва. ЛАЛА ж. неадабр. Балбатня. Дай толька сыйціцца, як пычанецца іхнія лыла, няскора кончыцца. ЛАПЬІРЫЦЬ незак. асудж. Гультаяваць, красці. Год лапыріў тута, у цёткі сядзеў, a посьлі некуды з 'ехыў. ЛЕМЯНТОВА прысл. Добра. Ныўряд ці палучыцца ў яго лімянтова шкапчык прідзелыць. ЛЮДЗЁЦЦА незак. Рабіцца культурным, выхаваным. Як паезьдзіў na сьвету, стаў людзецца, у дваре стырікам пымыгаіць
Дадатковыя словы
качўлка, красівўшчый, крахатўля, крывабрўхій, курдўпель
6 👁