ВАЛЬТАНУТЫЙ дзеепрым. Адурманены. Залоўка яе ходзіць нейкыя вылыпанутыя, як сьвет пыціряўшы. ВАЛЬТАНУЦЬ зак. Адурманіць. Вас етыя вічарінкі саўсім выльтанулі, другога зыняція ні находзіця. ВАРТОВЫЙ прым. Добры. Ёй пупаўся вартовый мужык, прыжыла за ім, як зы камінныю гарою. ВАРЫГАННЕ н. Няўклюдная хада. 3 маім варыгыньнім ні ны свадзьбу іціць, a ў якоя-небудзъ балота. ВАСЦЯВЫЙ прым. Асцюковы. Ічмяні ўсе высьцявыя, пышаніцы ні такея, ну троху i ў іх восьці ёсьць. ВЫЛАПЛЯСТЫЙ прым. Лупаты. Ішоў Кындрацёнык сы сваім зяцім c косымі, тэй вылуплястый-вылуплястый. ВЫЛЯДЗЕЦЬ зак. Паправіцца. Зы прайшоўшыю нядзелю Асташонык вылідзей, ходзіць пы хаці. ВЫПУСТАШЫЦЬ зак. Зрабіць пустым. Тэй раз дужа злэй пыжар уваліўся i выпустышыў дзяреўню. ВЫСЕЛАХНЫЙ прым. Выселены. Тома была цэлыя дзяреўня высілыхных, яе дычка зы такога i замуж выйшла. ВЫЧЫШЧАННЕ н. перан. Выключэнне з калгаса. A што, тады вычышчаньня быяліся: вычысьцюцъ, за карык i пагонюць. ВЫЯЗДЖАЦЬ незак. перан. Высоўвацца. Нешта твае кылячкі ня хочуць дзіржацца, усё ўремя выіжджаюць. ВЯРТУН м. Непаседа. Ах, якей ты вяртун, пысядзі ціха хуць адну міну тычку. ГАДЗЮКА м. i ж. Шкадлівая істота. Што зы гадзюка кот, ён табе ўсе гаршкі, yce міскі аблазіць, хочыш - гырлач ськініць. ГАКАЦЦА незак. Падаць, ударацца. Hi раз яны гакыліся зь дзеріў, насы паб'юць, абатруцца i ўзноў кырабкыюцца. ГАЛАВАТЫЙ прым. Разумны. Аніс быў гылыватый мушчына, прайціць яго нікому ні ўдывалыся. ГАЛАДУХА, ГАЛАДОЎЛЯ ж. Голад. На Віцібшчыні тыкая была гыладуха, мы тома чуць жывэя пыастываліся. А мы, думаіш, меншы гыладоўлі нацерьпіліся, хваціла i з нас усяго. ГАЛАЧКА ж. Цэлая звараная бульбіна. Ну пылажы адну галычку, я есьць дужа ні хачу, як ішоў сюда, троху пірікусіў. ГАЛУЗАВАННІК м. Свавольнік. Добрыга слова галузывыньнік ні пынімаіць, ну пойміць рімушок. ГАЛУЗІЦЬ, ГАЛУЗНІЧАЦЬ незак. Сваволіць. Што-што, a галузіць яны ўмеюць луччы некуды. Калі вы ні пірістаніця галузьнічыць, будзіць вам крепкыя пручуханка. ГАМНУЦЬ зак. жарт. З'есці. Садзісь-ка, садзісь рядым, січас мы гамнім куляшу. ДЗЯДЗІШЧА м. Вялікі мужчына. Ішла Даніліна Верка сы сваім мужу ком, - во eта дзядзішча: сажня пуўтыраростым іўплічах сажынь
Дадатковыя словы
вальтанўтый, вальтанўць, вяртўн, галадўха, галўзаваннік, галўзнічаць, галўзіць, зесці, пабюць
7 👁