Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
Г. Юрчанка ТРАПНАСЦЬ НАРОДНАГА СЛОВА Скарбы народнай мовы без пераўвелічэння невычэрпныя. Народ знаходзіць самыя трапныя, самыя дакладныя i выразныя азначэнні асобы, прадмета, з'явы, якасці. У ёй выразна праяўляюцца словатворчыя законы. Народная мова пастаянна служыла i працягвае служыць глыбокай, надзейнай i ўдзячнай крыніцай папаўнення мовы літаратурнай. У гэтай падборцы змешчана лексіка, якую ў паўсядзённым жыцці выкарыстоўваюць жыхары Мсціслаўшчыны. АБАРАЧЫВАНШК м. Той, хто перакульвае (часцей воз). Hi знаюцъ абырачывыннікі, што нада пірядок пывярнуцъ к сабе, а абырачывыцъ ну друзей бок. АБАРОТ м. i ж. перан. Пярэварацень. Ты мне ні рысказывый, я сыма хырашо знаю, якей Кургузёнык абарот. АБВАР м. Аблітае кіпенем месца на деле. Астарожнінька нясі чугунок, а то лінеш ны ногу - абвар дужа балючый. АБЗЫВАЦЁЛЬНА прысл. Крыўдна. А Міша ны мяне гаворіць абзывацільна. А БЗЫ В А ЦЕЛЬНЫЙ прым. Крыўдны (пра называние). Пеця ўсякія абзывацелъныя словы знаіць i наўсіх гаворіць. АБЛЁТЫВАЦЬ незак. перан. Асыпацца. Што ж вы хочыця, позныя ўремя, лісьця пычынаіць аблётывыць. АБЛОЖЫЦЦА незак. Ператварацца ў аблогу. Пырядышна зямлі абложыцца, i ладныя зямлі, можна б пыхаць, дык ні пашуць. АБРАБОТ м. Апрацоўка. Усякыя зімля абработ любіць, як выдзілыіш, i іна адзьдзячыць. АБРОЦЦЕ н. зб. Аброць. Кучу аброцьця накідылі, як тут сваю найціць, ні прідумыіш. АБСАЛАМОНІВАНІЕ н. іран. Абгаворванне. Іхнія апсыламонівыньня ўсім ныдаела як горькыя редзька. АБСЯВАЦЦА незак. метаф. Заводзіць шмат (дзяцей). Што яны сабе думыюць, апсіваюцца мальгвою, за імі глядзець ды глядзець нада. АХЛАМОНІЯ ж. Неарганізаваная кампанія. Як сыбярецца ахламонія, зь іх толька людзі нысьмяюцца. АШМУР м., АШМУРЭНІЕ н. Ачмурэнне. Ны щбе нейкій ашмур нываліўся, што ты ніяк ні рызьбяресься, куды ехыць. Усё дно як ашмуренія найшло на етыга чылавека, нічога яму ні ўталкуіш. БАБІШЧА ж., павеліч. Мажная жанчына. Прівёз бабішчу за ўсю акругу, тута некыму зь ёю рыўняцца. БАЛАЧЬШІНА ж. Асобнае воблака. Зраньня дужа пагодзілыся, a цяперя былачыніны ныцягывыюцца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ашмўр, зявы
6 👁
 ◀  / 381  ▶