ПААБМАКАЦЬ зак. Вымакнуць. Дак вы ждалі і датузаліса там, пакуль паабмакалі, што рубца не было сухого.
ПААПШМОРГВАЦЬ зак. Сашморгаць. З маркоўкі лапачкі паапшморгваю, што вырываю, і ўсе сякеркаю перасяку, і курам.
ПАВЫВАРОЧВАЦЬ зак. Вывернуць унутранай часткай наверх. Бацько ўзяў напільнік да вялізных дзірак панарабляў, навыварочваў іх, а Куцік добрую тарку зрабіў.
ПАВЫКУПОЎВАЦЬ зак. Выкупіць. Павыкупоўваюць цяпер і дачы, і землі.
ПАДДАЦЦА зак. Паменшыць. Так паддаецца сало, калі і с сабою ўзяць, і дома есці.
ПАДКРЭПЛІВАЦЬ незак. Пакрапіць з усіх бакоў. Я етым насосам дак трошкі знізу і зверху лісты паткрэпліваю.
ПАДОЛЯЦЬ зак. Здолець. Я ўжэ і ні падолела гетаго лісціка піць таблеткі.
ПАДРАД прысл. Без разбору. Бацько есць ўсе падрат.
ПАДРУЧНЫ прым. Вельмі зручны. Падручная была каструля: я ў ёй кісель варыла і кампот.
ПАЛЕМЗАЦЬ зак. Нехаця паесці. Палемзаў кабанчык трошкі і пайшоў.
ПАНАВОЖВАЦЬ зак. Шмат навезці. Яны зімачку гной цягаюць, штаблі панавожваюць.
ПАПАДПОРВАЦЬ зак. Падпароць знізу. У мяне такая палачка востра, я папатпорваю ўсе, перамяшаю, пайду камбікорму вазьму патсыплю.
ПАПАДРАСТАЦЬ зак. Падрасці. У Тамары хлопцы ўжэ пападрасталі, дак яны памагалі сянаш вазіць.
ПАПЕРАСЦІРВАЦЬ зак. Перамыць. Я палаценцэ пасцірала, кажэ Феня, а нявестка ўсе паперасцірвала.
ПАПРЫБІРАЦЦА зак. Прыбраць збажыну с поля. Улетку мышы большу часць на полі, а як папрыбіраецца с поля пашня – тады ў будынак.
ПАПРЫГАТАЎЛЯЦЬ зак. Падрыхтаваць. Я папрыгатаўляла ўсе: і плёнку гэту жыто жаць.
ПАРУШОК м. Парушынка. Цяпер я папрэбувала парушок выняць з глаза, мо сілы німа варочаць языком кругом вока ў Каці.
ПАСЛЕДНІ прым. Апошні. Мы с табою дзелімса с паследнім, а ты прынесла хлеб і схавала – мама на нявестку гаманіла.
ПАТОЛЯ: даваць патолю. Даваць вольнасць. Прынясе і ён кашэль картошкі, німа чаго патолю даваць.
ПАЎДЫХАЦЬ зак. Паздыхаць. Паўдыхалі вельмі быстро пацукі ад серай атравы.
ПАЎСХВАТВАЦЦА зак. Тэрмінова ўзыйсці. Мо за трое сутак і паўсхватваласа маркоўка, я воду палівала і ў латочкі.
ПАХОЖЫ прым. Падобны. Толя даўней ні быў так пахожы на брата, а счас выліты брат: і нос такі, як у брата, толькі глаза святлейшые.
ПАЧУЖАЦЦА зак. Стаць чужымі. Пачужаліся плямяннікі, а раней былі, як мае дзеці, асобянно Міша.
77 👁