Народныя скарбы. Дыялекталагічны зборнік (2008). Л. П. Кунцэвіч

 ◀  / 381  ▶ 
ВЫСАДКІ мн. Летняя гародніна, пасаджаная для насення вясной. Трэба на вачах садзіць высаткі, што як ідзеш, каб i бачыў. ВЫСВІСТАЦЬ зак. Высушыць. Як пагода з ранку, то вецер высвістае жыто. ВЯЛІКО прысл. Многа. Гаспадар харошы i нерваў ні страціла з ім наша Надзя вяліко. ГАДКА прысл. Дрэнна. Крапіла проці ветру, дак гадко было, але дзе ты дзенесса. Лічы, як чатыры разы картошку перабрала. ГАРЭТНЫ прым. Гаротны. Гарэтные былі скрозь дзеці. ДВОЯЧКО мн. Двайняты. Я мо ездзіла ў ватветкі к Мішы, двоячко як адно, a вочкі чорные-чорные, a воласы белянькіе-белянькіе. ДЗЕСЯЦЬ ліч. Дзесяць разоў. У дзесяцёх вадах просо перамыла, нейкае чорнае зямлі шмат, нейдзе на тарфу расло. ДОЛЯ ж. Лёс. Дзе сем, там / доля ўсем, а дзе адна, там / дол i жадна - я як малая была, тымі гадамі гаманілі. ЖУКАЦЁЦЬ незак. Добра гарэць, палаць (пра дровы). Так напаліла печ на патрашанкі, што вада ў чагане клякочэ, а так дровы жукацелі. ЗАБОЛЬВАЦЬ незак. Псавацца. У часнаку чорные месцінкі, я шчытаю, што ён будзе заболъваць. ЗАМАЛАДЗЬ прысл. У маладыя гады. Ш кайся рано ўстаўшы i замаладзь замуж выйшаушы (прык.). ЗАРЭЗАЦЬ зак. Адчуць востры, калючы боль. Падняла мусар i зразу зарэзаласа вока, я думала, мо што папало ў глаз, а, мабіць, што мусар цяшкі паднімала. ЗАСЦІЛАЦЦА незак. Пакрыцца зверху смятанкай. Вяршок, што засцілаецца, яку банку нацадзі малака, Надзя, мабіць, ні здымае. ЗАСУХА прысл. У сухое надвор'е. Ш на свеце, як засухо картоплі выбраць, дай цёпло, дай добрэ. ЗАЎСЯГДА прысл. Заўсёды. Заўсягда ж жыто раней i не жалі, як да Icnaca, бывае ж дажджы перарываюць. ЗАЦЯПЛО прысл. Цёпла. Старые поркаюцца ў дварох, паку ль засухо i зацяпло. ЗБАБЕЦЬ зак. Струхнець. Хай збабее бяроза, да сама пакоц'щца, той на дрова не будзе. 3BIX м. Зрушэнне касцей у суставе. У мяне нейкі звіх быў у правум плячу, ат пляча наростае на грудзі. ЗДАРОЎКАЦЦА незак. Вітацца. Ён здароўкаецца са мною, гамошцъ. ЁТЫ займ. Гэты. Етые часы i ні бачыла Алёшку, дало i ім па хвасту. КАЛЬВАЧАК м. Асобна ўзятая расліна, каліва. Па дном кальвачку разорвала маркоўку, яна мо ўзышла патом яшчэ. КАРАВЫ прым. Вельмі брудны. Прыехала з бальніцы, то толькі міскі каравые былі, а ў тумбачцэ ні трусня, ні лусня. КЁШКАЦЦА незак. Марудна рабіць. Што ён кешкаецца ля машыны, хай ідзе павячэрае. КОЎЦІК м. Глыток. Я толькі адзін коўцік вады халоднае выпіла
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворе, пакоцщца
4 👁
 ◀  / 381  ▶