шэрсцю" (Ашмянскі р-н, 7); "Гэта спаднічка была паўсукенкавая: на лянай аснове ткалі сукном. Воўна белая, як натчом у ёлачку" (Астравецкі р-н, 1).
РУДЯК – льняная тканіна, вытканая ў чатыры ніты, у палоску, клетачку, і г.д. Выкарыстоўвалі для падкладкі, падшывалі ніжні край спадніц, падшывалі знізу каўняры. (Зэльвенскі р-н, 2).
РУЧНІК – "Такім рукі выціралі – ручнік, вешалі на гвоздзь, на крук. І вышытыя вешалі – на сцяну, перад празнікам". "У нас такі абычай – ручнік вешалі, як нябожчыка вязлі да касцёла, на крыж палаценца, а тады эта палаценца аддавалі ў касцёл" (Смаргонскі р-н, 1); "І рушнікі былі, тканыя, выціраліся імі. Называліся васьмінітовыя, у чашачкі такія" (Смаргонскі р-н, 4).
САМАТКАНКА, САМАТКАНЫ, САМАТКАНЫЯ – "Саматканка – льняная (тканіна), у клеткі, у палоскі, саматканыя, і неяк інакш ткалі – неяк паверху нітачкі ішлі" (Ашмянскі р-н, 3).
СЕМЯРЫК – тканіна, вытканая ў сем нітоў (Ашмянскі р-н, 2).
СУКНО – тканіна, у якой аснова і уток – воўна. "Бывало, што шэрсцяная аснова, і шэрсцю патыкалі. То прываліць, і ўжо не знаць, што оні тканы. Гэдако валёно сукно обычно мужчынам на фрэнчы, на курткі" (Ваўкавыскі р-н, 7); "Сукно была аснова і сукно было ўток. Гэта ўжэ шылі там такіе пінжакі, як называлі даўней бурносы, такія армякі. Мужчыны шылі. Едуць у дарогу — адзяюць на шубу" (Ашмянскі р-н, 1).
СУРАВІЗНА – нябеленае льняное палатно. "Суравізна. Ткалі на суравом крамнымі ніткамі" (Ашмянскі р-н, 3).
СЫРАВЫЯ – суровыя, з небеленых нітак. "Сыравыя ткалі настольніцы" (Мастоўскі р-н, 7).
ТАВАР – тканіна прамысловай вытворчасці. "На свята стараліся купіць тавару і пашыць у краўца святочную сукенку ці спадніцу" (Дзятлаўскі р-н, 6).
ТРЫЦЦАТКА – палатно, вытканае ў трыццаць пасм, тонкае. "Найперш ткалі лён, тонкае палатно, называлася трыццатка" (Дзятлаўскі р-н, 9).
УЦІРАЛЬНІКІ – льняныя ручнікі "...уціральнікі – рукі выціраць..." (Смаргонскі р-н, 2); "Уціральнікі, такія ўжо длінейшыя" (Мастоўскі р-н, 7).
ХАЛСЦІНА – суровае, небеленае льняное палатно. "І звалася эта халсціна" (Смаргонскі р-н, 1).
ЧВАРАНІТ – тканіна, вытканая у чатыры ніты. "Двуніт, восемніт, чвараніт ткала" (Ашмянскі р-н, 9).
ШАРАК, ШАРАЧАК – грубае льняное ці паўваўнянае палатно для пашыву будзённага адзення, ткалі ў чатыры ніты. "Спадніца шарачковая, льняная "шарачка." Цёмны шарак – пафарбуеш этыя ніткі, каторыя ужо закідаеш (уток), а аснову тожа можна фарбаваць, аснова шаравая была" (Дзятлаўскі р-н, 5); "Мне ў школу пашылі з шарачка торбачку" (Ашмянскі р-н, 2); "Ткалі – шарачак называўся. Сновалі бавэлнай, ткалі шэрсцю. Это ўжо для мужчын, на касцюм" (Ваўкавыскі р-н, 7); "Аснуюць льном, а сукном паткуць – называецца шарачок ці іванчык, з яго шылі портк��, мартнаткі" (Дзятлаўскі р-н, 7).
4. Меры палатна, асновы
87 👁