Старонка 104
◀ / 381 ▶
ВЫБІРАНКА - тканіна, вытканая ў тэхніцы шматнітовага пераборнага ткацтва. "Я, напрымер, ткала ў чатыры ніты - "дымка" называлась. Калі больш нітоў - то я ўже не ткала выбіранкаў. На восем нітоў - дываны, выбіранкі" (Ашмянскі р-н, 2). ДВУНІТ - тканіна, вытканая простым палатняным перапляценнем. "Кужаль - у дзве нічальніцы -двуніт" (Ашмянскі р-н, 2); "Двуніт, восемніт, чвараніт ткала" (Ашмянскі р-н, 9). ДЫВАНЫ - посцілкі са складаным малюнкам, выкананым у тэхніцы шматнітовага пераборнага ткацтва. "Дываны васьмінітовыя ткалі, набіралі" (Смаргонскі р-н, 1); "У пташкі дываны, у кветкі. Паласатыя дываны - "у пасачкі" (Ашмянскі р-н, 1); "Я, напрымер, ткала ў чатыры ніты" (Ашмянскі р-н, 2). ДЫВАНЫ НАБІРАНЫЯ - вытканыя ў тэхніцы шматнітовага пераборнага ткацтва. "Дываны набіраныя - с цветамі, узоры дзе ўвіжу - нарысую. Набіраны на пейсят пруткоў" (Смаргонскі р-н, 2). ДЫВАН ЖАЛОБНЫ - вытканы чорнымі і белымі ніткамі. Жалобным дываном пакрываюць труну, ставяць на яго труну, расцілаюць у хаце ў дзень, калі памерлі асабліва блізкія."А гэта жалобны дыван. Пад труну на лаву клалі, труну ставілі. Як мама, тата памёр, так я засцілаю (у гэты дзень, у хаце). І труну пакрываюць - во ў магілку апусцілі, пакрываюць дываном, тады толькі зямлёй сыпяць..." (Смаргонскі р-н, 2). ДЫМКА, ДЫМКОВЫ - тканіна, вытканая чатыры чатыры ніты, а таксама узор, які атрымліваўся пры ткацтве. "Я, напрымер, ткала ў чытыры ніты - дымка называлась, я ткала сама, зводзіла - і абрусы, і посцілкі - у чатыры панажы. Ручнікі дымковыя, абрусы дымковыя, посцілкі дымковыя я ткала." (Ашмянскі р-н, 2). ІВАНЧЫК - грубае льняное ці змешанае палатно. "Аснуюць льном, а сукном паткуць - называецца шарачок ці іванчык, з яго шылі порткі, мартнаркі" (Дзятлаўскі р-н, 7). КАМЭЛЯ, КАМЛЁВЫ - тонкія ваўняныя ніткі прамысловай вытворчасці і тканіна, вытканая такімі ніткамі (Гродзенскі р-н, 1). КІЛІМ - паласаты дыван. "Я маю паласатых (посцілак), кілімы называлі" (Ашмянскі р-н, 9). КУЖАЛЬ, КУЖЭЛЬНАЕ - тонкія льняныя ніткі і палатно з іх. "Кужаль у дваццаць пасм" (Мастоўскі р-н, 3); "Далеко яшчэ палатно ткала кужолно" (Мастоўскі р-н, 4); "Кужолна сарочка" (Мастоўскі р-н, 5); "Я ж кажу - кужэльнае было палатно, што і цяпер куплёнаму закажа"(Мастоўскі р-н, 6); "Як ішла замуж дзеўчына, гэта пры маёй памяці, так падаркі давалі - усё гэтыя кужолныя ляны, чтэры мэтры кусок, падарак давалі" (Мастоўскі р-н, 7). ЛЁН - льняная пража лепшага гатунку і палатно з яе. "Перш ткалі зрэб'е, затым лён..." (Дзятлаўскі р-н, 10). МАХРАЧ, МАХРАЧЫ - уціральнікі. "Як ткалі палатно, адрезалі ад навоя, пакідалі ніткі, і гэтыя усё плялі у косы. Называлася махрачы" (Смаргонскі р-н, 3).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 381 ▶