ШЛЯПА ж. Мокрая мяцеліца.
ШТО прысл. Ледзь. Я съма што паўзу, утамілъсь.
ШУМІЦЬ незак. Засмечваць. Ні шумі тут мне, толькі ш выміла.
ШЧОЛЪК м. Вадкая частка стравы, салення, настояў. Шчолък і гусьцеш у булёні. Шчолък з лугу. Шчолък з гуркоў.
ШЫПЪТЪМ прысл. Рыхла, не шчыльна. Сена шыпътъм ляжыць.
ЯК ШТО злучн. Калі. Як што старъя къра, дык ён [бабёр] ету ні грызець.
ЯЧЪНЬ ж. Дзірка ў верхнім камені жорнаў.
Варта адзначыць таксама паасобныя рэгіянальныя дэрывацыйныя, граматычныя і фанетычныя асаблівасці некаторых груп слоў, якія не ўключаны ў алфавітную падборку.
Досыць папулярнымі ў гаворцы з'яўляюцца назоўнікі мужчынскага роду з суфіксам -ень. Націск у гэтых словах знаходзіцца, як правіла, на суфіксальным складзе. Вось некаторыя зарэгістраваныя мясцовыя словы, асаблівыя або па наяўнасці адзначанага суфікса, або па акцэнтуацыі: аблівень — абліваха, акравень — акравак, бірасьцень — апавіты бяростай надбіты гаршчок, брадзень — браднік (рыбалоўная сетка), зълівень — лівень, кавярзень — лапаць, каржэнь — корж, лъпацень — дэталь у жорнах і млыне, пруцень — рыбалоўная лавушка з дубцоў, пъсьцялень — сяннік, пъчапень — каромысел, сашэнь — праснак, ступень — ступня, сьлямень — слівень (паўзун), упадзень — напасць, шарсьцень — шэршань, шарэнь — іней.
Своеасаблівую словаўтваральную будову маюць назвы традыцыйных свят (ці, дакладней, звычаяў) у сувязі з заканчэннем некаторых відаў сельскагаспадарчых работ: абжынкі — дажынкі, акопкі — дакопкі, акоскі — дакоскі, абмалоткі — дамалоткі. Гэтыя назвы з'яўляюцца вытворнымі ад аналагічных па прыстаўцы рэгіянальных дзеясловаў абжацца, акапацца, акасіцца і г. д. (гл. таксама абрыцца). Дарэчы, зусім натуральнай з'яўляецца ў сувязі з дзеясловам акапацца — дакапаць і структура паўночнабеларускага рэгіяналізма акоп — капец, бурт.
У слоўніку М. Каспяровіча сярод назваў чалавека па яго занятку ёсць некалькі слоў з суфіксам -іт: аральбіт,
80 👁