Старонка 92
◀ / 361 ▶
УЗЬДЗЯБУРЫЦЬ зак. Адзець. Нашто ты ўзьдзябурыла на сябе гэту дранду, як бутто німа чаго лепшаго адзець? УКАКОШЫЦЬ зак. Забіць. Сёння яму пашанцавало — аж двух зайцоў укакошыў. УКЛЯПАЦЦА зак. Улюбіцца, спадабаць. Ён па вушы ў яе ўкляпаўсё. УСАРЫЧЫЦЬ зак. Даць непатрэбнае, уперці. Тоё, што яму ні выгадно, ён стараяцца другому ўсарычыць. УСТРЭНЧЫЦЬ зак. Паспець, справіцца. Ён гэдак скоро кладзе стох, што адзін ні ўстрэнчыш падаваць. ХАЯЦЬ незак., ЗАХАЯЦЬ зак. Ганіць. Сваю работу дак ты хваліш, а чужую заўсюды хаяш. Я стараўсё, як мох, а ты захаяў усю маю работу. ЦАБАНІЦЬ незак. Ліць руччом (пра дождж). Такі дошч цабаніць, што с хаты вылясьці німа як. ЦІТАВАЦЦА незак. Раіцца; вагацца. Чаго там доўго цітавацца? Давай зробім гэдак, як ты кажаш. ЦУРЫЦЬ незак., ЗАЦУРЫЦЬ зак. Гнаць. Ні трэба кажды рас гэдак далёко цурыць каровы, сёння дзе-небуць бліжай папасі! Нашто ты гэдак далёко зацурыў? Пакуль назат прыгоніш, дак выгаладаюцца. ЦУЦУЛЯЦЬ незак., ПРАЦУЦУЛЯЦЬ зак. Ухіляцца ад работы, гультаяваць. Хваціць цуцуляць, бярыся ўжо за ўрокі! Працуцуляў ты цэлы дзень і нічого добраго ні зрабіў. ЦЫГАЦЬ незак., ПАЦЫГАЦЬ зак. Нізаць. Пярат тым як цыгаць на вешало, табак трэба злажыць у кучу, каб зьвяў. Пацыгай усе нічарвівыя грыбэ і павесь нат печ'ю! ЦЬВІЧЫЦЬ незак., ВЫЦЬВІЧЫЦЬ зак. Муштраваць (пра чалавека). Доўго яго трэба цьвічыць, кап толку дабіцца. Я свайго як выцьвічыла добро, дак бяс спросу нікуды ні пойдзя. ЦЭГАЦЬ незак. Ліпець, ледзь жыць. Гэтаё кураня чуць-чуць цэгая, мусіць, скоро здохня. ЧЫЧАРЫЦЬ незак. Хрумсцець, жаваць, есці. Яна, як трус, увесь час нешто чычарыць, увесь час губою варушыць. ШАЛЫГНУЦЬ зак. Боўтнуцца, уваліцца. Цяраз гэтую клатку трэба асьцярожно пярахо­дзіць, бо можаш так шалыгнуць у балото, што прыдзяцца выцягваць цябе.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 361 ▶