ПРАНЦАВАТЫ прым. 1. Непаслухмяны, крыклівы. Пранцаватая дзіця. 2. Нядобры да людзей. Пранцаваты чалавек. ПРАНЦЫ мн. У выразе: каб цябе пранцы зьелі (елі) — чэрві. ПРОТАР м. Кавалак хлеба ці мяса з іголкай усярэдзіне (даецца сабаку, каб загубіць яго). Калі хочаш зьвесьці са свету сабаку — дай протар. ПРОЦА ж. Прашча. Процу як раскруціш да анну віровачку пусьсіш, дак камянь далёка ляціць. ПРУДЗІЦЬ незак. У выразе: прудзіць вошы — знішчаць, выпякаючы з вопраткі агнём. ПРЫКЛЕТНІК м. Трысцень пры стопцы. Летам спалі ў прыклетніку. ПУГАЦЬ незак. Прагна і часта піць. Наеўся салонага, дак і пугаяш ваду біс канца. ПУСЬЦІЦЬ зак. (звычайна ў загадным ладзе). Тое ж, што і ўцячы. Пусьці, я тут лягу! Пусьціця, хай людзі пройдуць! ПЯРАКУТАЦЬ зак. 1. Перагарадзіць плотам. Пяракутаў дарогу. 2. Перарабіць плот. Пяракутаў плот. ПЯРАСАБАЧЫЦЬ зак. груб. Перабіць або цяжка параніць нагу палкай. Пярасабачыў яму нагу. ПЯРАХЛЯБІЦЦА зак. Падцягнуць жывот з голаду. Свіньня пярахлябілася. ПЯРАШШУКНУЦЬ зак. Спыніцца, перастаць ісці (пра дождж). Дош як быццам пярашшук. РАГАВЕШКА ж. зневаж. Дурніца, няўклюда. Дурная ты рагавешка, хіба я цябе туды пасылала? РАНКІ мн. Ранішні выган кароў на пашу. Пагнаў кароў на ранкі. Прыгнаў з ранак. РАСТВАНІЦЦА зак. Ператварыцца ў гразь, твань. Дош і дош, усё растванілася кругом, ні прайці. РОЎБА ж. Дзяўчынка-плакса. Якая ш ты роўба! РЫСКАЎНЯ ж. Зграя сабак у пару спароўвання. Як натрапіш на рыскаўню, дак сабакі могуць пакусаць. РЫХТАЧКІ мн. У выразе: і рыхтачкі сабраў — вельмі падобны да каго-н. Ён—увесь бацька, і рыхтачкі сабраў. РЭСКА ж. Дробна нарэзаная салома, сечка. Нарэж рэскі карові. САМЯШЫНА ж. Перхаць. Багата самяшыны ў галаве.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
90 👁