Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
КЛЕ'ЙНЯ ж. Плыт. Клейня — тоя самая, што плыт. Лес вязалі ў клейню, а патом сплаўлялі na рацэ. КЛЫГА'ЦЬ незак. Прыпадаць на адну- нагу, кульгаць. Нешта карова мая клыгая. КНІ'П мн. Аддзел страўніка ў каровы, кніжка. Кнігі тожа нікаторыя вараць, але іх пагана чысьсіць. КО'УБЫК м. Страўнік, трыбух. Як кабана ўб'юць, то коўбык тожа ў дзела ідзе: нікаторыя вараць яго, a другія начыняюць. КО'ШЛА ж. зневаж. Жанчына з недагледжанымі, калматымі валасамі. Такая кошла, хоць ба прычасалася трсхі. КРУ'ПЕНЬ м. Крупяны суп, крупнік. Наварылі грэцкага крупню. КУЛІ'ТКА, КУЛІ'ДА ж. Буханка хлеба хатняй выпечкі. Пазычыла кулітку хлеба. КУРДА' ж. 1. Невысокая, маларослая жанчына, 2. У выразе: загнуць курду — прыгнуць ногі да грудзей каму-н., хто ляжыць на спіне.. КУРДУ'ПЯЛЬ м. зневаж. Невысокі маларосды чалавек. Які ета мушшына — курдупяль нейкі. КУ'ТАЦЬ незак. 1. Ставіць, рабіць (плот). Кутаць плот. 2. Абносіць, абгароджваць плотам. Кутаць гарот. КУЦАЛЕМ м. Надта бедны гаспадар. Які зь яго хадзяін — куцалім вечны. КУЛИТАЦЬ незак. Прабаваць моц яйца, стукаючы ім аб зубы. Бусял куштая яечкі [пра клёкат бусла]. ЛАГО'ШЫ мн. Спецыяльнае прыстаеаванне пад заднія канцы бярвення ці жэрдзя пры перавозцы (вось на двух колах, да канцоў якой прымацаваны дзве скрыжаваныя аглоблі). Летам — лагошы, зімой — патсанькі. ЛАЗЬБЕ'НЬ м. зневаж. Няўклюда, тупіца (пра падлетка). Лазъбень ты дурны, хіба так робяць? ЛАПАНСУСЫ прым. 3 плоскім носам. Лапаносы чалавек. Лапаносая ліцо. ЛАПЕ'КА ж. Латка. Прышыў лапеку. Старая ўжэ сарочка — анны лапекі. ЛА'ПЛЕНЫ прым. Залатаны. Лапляныя штанэ. ЛЕ'ЖАНЬ м. Ляляк. Лежань гнязда ні дзелая, кладзе яечкі дзе-небудзъ каля лаўжа. ■ ЛЕ'ЯЦЬ незак. Ліць. Дош леяў усю ноч. ЛУЗА'Н м. Здаровае, тоўстае дзіця. Лузан ты етакі! m
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клыгаць, кніп, коубык, крупень, куліда, кулітка, лазьбень, лапека, лаплены, леяць, ўбюць
1 👁
 ◀  / 361  ▶