Старонка 66
◀ / 361 ▶
І. М. Гайдукевіч НЕКАЛЬКІ СЛОЎ З МЯСЦОВАЙ ГАВОРКІ Тут змешчаны лексічныя, семантычныя і словаўтваральныя дыялектызмы, запісаныя ў вёсцы Любонічы Кіраўскага раёна. АБАРСАЦЬ зак. Працягнуць абору праз усе вушкі лапця. Абарсаць лапяць. АГЛАШОНЫ прым. Апантаны. Крычыць, як аглашоны. АЗГРЫВЫ прым. Смаркаты, саплівы. Вечна ў яго азгрывы нос, такоя ніакуратная дзіця. АНЯМЕРАЯ м. і ж. Надта дурасліваe дзіця. Ах ты анямерая, ні пасядзіць ні мінуты! АПОЎЗЛЫ прым. зневаж. Мізэрны з выгляду, плюгавы. Нейкі ён апоўзлы еты твой жаніх. АСТЫВАЦЬ незак. неадабр. Доўга затрымлівацца дзе-н. Пашоў к Сяргею да й астывая там. АСТЫЦЬ зак. лаянк. Выцягнуць ногі, памерці. А кап ты астыў ты! АТТАТУРЫЦЬ зак. Адставіць, выпнуць якую-н. частку цела. Аттатурыла губы. БАКЛАШКА ж. Біклага. Даўней ваду бралі на поля ў дзеравянных баклашках — ні так грэлася на сонцы. БАЛАБУШКА, БУЛАБУШКА ж. Невялікая пшанічная аладка, крыху прадаўгаватая. Бувала, у свята напякуць балабушак, памачаюць у тук, пасыплюць сахарам да ў печ, у дух. БАЛЮКА ж. Болька. Што ў цябе за балюка такая на назе? БАНЬКА ж. Металічны хамуцік для прымацавання касы да кассля. Ета банька зялезная. Бэлька. Банька бывая ў хаці, у хлеві і ў другіх настройках.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 361 ▶