Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
СТРЫУЕ н. Старадаўні від азяроду, у якім папярочныя жэрдкі клаліся на елкі з часткова абрубленымі суками СУ'БАР м. Сумесь з мукі ад рознага віду збожжа, якую давалі свінням. СУЛГЦЬ незак., ПАСУЛІЦЬ зак. 1. Абяцаць. Пасуліў — абясьціў даць, ды не даў. 2. Прапаноўваць; даць. Ці суліла ты есьці? СЯРДЗЕ'ШНІК м. Галоўны корань дрэва. СЯУБІ'ТКА ж. Сявалка з лубу для сяўбы ўручную. Раней хадзілі зь сяўбіткай па полю i сеілі. ТАБУ'Н м. Табун; статак. Табун коней, кароў, свіней, ваўкоў, курэй, авечак. ТРАСКО'УНІК м. Месца на двары, дзе сякуць дровы. Назьбірай на траскоўніку трэсак. УГРУ'НЬ прысл. Бегчы грунём, угрунь. УКРА'ДМА прысл. Крадком, крадучыся. ХВГЛЯ ж. 1. Бура, вялікая мяцеліца. Хвіля — бура вялікая, нінасная пагода, снег ідзе i круця. Што за хвіля! 2. лаянк. Ужываецца як праклён. Каб цябе хвіля ўзіла! Хвіля яго ведая. ХІ'ЖЬІ прым. Сярдзіты, злы. Хіжы звер. Of йікая ты хіжая! ХЛЫСТ м. Ачышчаны ад сукоў ствол паваленага дрэва. Прывязьлі вялікі хлыст. ХРАСТО'К м. Расток у прарошчаным насенні. Храсткі пусціла капуста. ЦАЛГЮ*. 1. Нераз'езджаная дарога, цаліна (зімой i летам). Паехаў na цаліку. 2. Неўзараная палоска; агрэх. Аставіў цалік нявораны. ЦАЛКАВА'Я ЯЕШНЯ. Toe, што i цалкавушка. ЦАЛКАВУТІІКА ж. Яешня з неразбоўтаных яец. Спячы мне цалкавушку. ЦАРЬГК м. Вільчык. Узлез на царык. ЦІМА'ЛКА прысл. Нямала, многа. Я цімалка зуела, а ты сколечкі? ЦЬГБАЧКІ мн. Кортачкі. Сесці на цыбачкі. ЧА займ. Чаго. Ну ча ты лезіш? Ча ты крычыш? ЧАТІІА ж. Сузор'е Вялікая Мядзведзіца. ЧВЭРЫЦЬ незак. Глядзець у вочы, калі ядуць, напрошвацца на яду. Завідуя, чвэра, каб далі. Ня чвэрt ні дам
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

неразезджаная, субар, сузоре, сярдзешнік, сяубітка, траскоунік, украдма, храсток, хіжьі, цалкавая
7 👁
 ◀  / 361  ▶