МІТРЭ'НКА ж. Трывога, неспакой. У суседа нейкая мітрэнка. МОСТ м. Падлога. Хърашо шаруваць драбычам мост. МЪКЛЯ'К м. Дрэва, якое доўга ляжала ў вадзе. Выцягнулі з вады мъкляк. МЫКРАЦЬЦЁ н. Намокшае пад дажджом адзенне. Пасушы мае мыкрацьцё. МЫШАКІ' мн. Агулыіая назва неядомых грыбоў. Мышакі — гэта ніядомыя грыбы. Мышакі — белыя грибы, растуць на навозі, у падвалі. МЫШЬРНЫЯ ГРЫБЫ. Toe, што i мышакі. МЯТДІУЯ и. зборн. Націнне агародніны. Ідзі ў гарот, набяры мяціўя. Буракоўнік, гуркоўнік — гэта ўсё мяціўя. НА'БРЫДЗЬ ж. Чужыя людзі, непрыемныя для мясцовых жыхароў перасяленцы. На ўрэдных прыежжых кьзалі набрыдзь. НАДДА'ТКІ, НАНДАТКІ мн. Кароткія загоны, метраў на дзесяць. ПАДАКО'НКА ж. Падаконнік. Пыстаў цьвет на naдаконку. ПАДЗЕ'ЛЬЧЫВЫ прым. Шчодры, які дзеліцда апошнім куском. Йіна баба падзельчывая: заўсёды naдзеліцца. ПАДСТАНО'УКІ мн. Toe, што i кары. ПАДУ'ЧАЕ ЛГХА. Прыпадкі, эпілепсія. Падучая ліха кідая; прыпадак кідая, б'е. ПАНІ'ЦІЦЦА зак. Зрабідца тонкай, кволай (пра pacліну). Паніцілісь буракі. ПАТАЙНІ'К м. Toe, што i падучае ліха. Даўней гъварылі патайнік, a цяпер — падучая ліха i прыпадкі. ЛАТПУЗЬЗЯ н. Сала з ніжняй часткі свіной тушы. Дала йіна мне троху патпузьзя. ПАШНЯ' ж. 1. Збожжа, вымалачанае зерне. 2_Від збожжавых культур. Паклаў у гумне пашню жыта, пашню ячменю, аўса. ПІРАКАВЕ'Ц м. Палена. Піракавец — палка дроў, расколатая, кладуць у печ. ПІРАКАВЬЕЯ мн. Кароткія пагіярочныя барозны, засаджаныя бульбай. ПІРАХЛЯ'БІСТЫ прым. 3 апаўшымі бакамі. Пірахлябістая наша карова. ПРАХРАСЦІ'ЦЦА зак. Прарасці. Капуста прахрасцілася
Дадатковыя словы
наддаткі, падаконка, падзельчывы, падстаноукі, паніціцца, прахрасціцца, пірахлябісты
0 👁