Старонка 53
◀ / 361 ▶
ГАРБУЗОВА МЯСА. Мякаць гарбуза. З гарбузовага мяса варым кашу. ГАРБЯК м. Гурба снегу. На дварэ гарбякі сьнегу. ГРУНЁМ прысл. Бягом. Бегчы грунём. ГРЫБАТЫ прым. Губаты, з тоўстымі губамі. Хлопіц у нас ёсь грыбаты. ГУСКА ж. Белакапытнік. Гускі цвітуць белым, жоўтая шышка ў сярэдзіні. У гускі хадзіла. Гускі даюць свіням. ГУТАЦЦА, ГУТАТАЦЦА, ГУТУТАЦЦА незак. Гушкацца. Дзеці сталі гутатацца на арэлях. ГУТАЦЬ, ГУТАТАЦЬ незак. Гушкаць. ДРАБЫЧ м. Дзяркач (сцёрты венік). Хърашо шаруваць драбычам мост. ДРАЖНІК м. Сметнік. Нясі смецця на дражнік. ДРЫЗНІЦЬ незак. Трызніць; гаварыць праз сон. Аж дрызніць з гарачкі. ДУЙКА ж. Вялікая мяцеліца. Дуйка — калі дзьмець снех, нічога ня відаць. ДУТКА ж. Сцябло сланечніку. Зламаў дутку сланешніка. Вырасла вялікая дутка. ДУПЛІНАТЫ прым. З дуплом. Бручка дуплінатая. Дрэва дуплінатая. ЖЫВУШЧЫ прым. Жывучы. Кот жывушчы. ЗАСТАВІНЬ, ЗАСТАВА ж. Гаць на рэчцы. ЗАШЭРХНУЦЬ зак. Пакрыцца тонкім лёдам. Сажылка зашэрхла. ЗАЯДА м. і ж. Зайздросны чалавек. Во заяда! Усё яму мала. ЗАЯДНЫ прым. Зайздросны. ЗАЯРЭЦЬ, З'ЯРЭЦЬ зак. Перастаць расці, састарыцца. З'ярэла клубніка — ні расьцець, састарылася. З'ярэла зімля — састарылася, грыбы ні растуць. Заярэла зімля. ЗЛІЎКІ мн. Тое, што і скалоціны. ЗНАЙДА м. і ж. Быстры чалавек. Знайда — туда-сюда, тут ёсь, тут німа. ЗНЕЦІЛКІ прысл. Знянацку, раптоўна. Ча ты крыкнуў знецілкі? Разбіла талерку знецілкі. ЗЫКАЎКА ж. Куслівая муха, якой баяцца коні і каровы. Зыкаўка гніды торкае каровам і коням. Гэта мълая муха, йіна кладзе гніды на спіне і нъгах каровам.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 361 ▶