ПО'ЙКА ж. Соска. Надзенъ пойку i дай дзіцяці, хай сьсе. ПО'РАУНЯ прысл. Пораўні, побач, поплеч. Доўга пораўня ішлі, гаворым, а потым кінуў i пашоў. Щпер, на прызбе пораўне седзячы, ёй было многа гэта зручней (Цеснаватая куртачка, 18). Ідзе за ім пораўне i Савоста, як там i што ў школе распытваецца (Нядоля Заблоцкіх, 244). ПСУСІК м. Мачавы пузыр. Некалі посік авечы ці сьвіны надзьмуць, высушаць, а потым дзіразу ссыпаюць. ПО'СЫП м. Адтуліна, шчыліна, праз якую засыпаюць зерне ў млыне для памолу ці ў ачышчальную машыну (арфу, трыер i інш.). Зрабі большы посып, лепш apфавацца будзя. У млыня, як вялікі посып, буйна меля. ПО'СЯЛКА ж. Ручка вядра. Вазъмеця за посялку ўдваіх, ляхчэй несьці будзя. Посялка рэжа руку, як поўная еядро. ПО'ШПАРКАМ прысл. Параўн. Пашпарыць. Кінуўшы які-н. прадмет (стукнуць, ударыць). Хапіў нейкі eypвалак i пошпаркам у сабаку. ПРАПАСЬНЯ' ж. Вялікая колькасць, хмнога, без ліку. Прапасьня людзей тут піравярнулася за гэты час. ПРО'МЕШКА ж. Мука для запраўкі корму жывёле, вобмешка. Hi набярэсься гэтай промяшкі, хай яно гарыць. «Гарнец хачу зрабіць мамцы на промешку»,—нясмела прызнаецца Ігналя (Hi госць ні гаспадар, 156). ПРЫТАЛАВІЧЫ мн. Два палены, на якія кладуць дровы ў печы. Выбяры добрыя прыгалавічы, кап сухія былі. ПРЫЖА'ЛЯЦЬ зак. Крыху падгарэць на гарачай печы, ляжанцы (пра адзенне, тканіну). Прыжаляла хустачка, на чарэні лежачы. ПРЫКА'ЗАВАЦЬ незак. Галасіць па пакойніку. Хваліся [уласнае імя] перад людзьмі ўсяго ризоў два бралася прыказваць (Hi госць ні гаспадар, 141). «Гад ты!.. Цераз цябе прападзем!» — доўга-доўзазна прыказвала, лепш, як па мерцвяку (Там жа, 141). ПРЫ'КЛЯП, ПРЬІКЛЁП м. Удзел у якой-н. справе толькі для бачнасці. Зробіць толькі прыкляп, а ты маліся на яго. Прыкляпам у нас ні адбудзяш — пасядзі, выпІ} naгавары. Хто зойдзе выпадкам, дык стараўся знайсці якіколечы прыклеп, каб уцячы хутчэй, чужога ў хаце пакінуўшы (Hi госць ні гаспадар, 182). «Ну, Савоста? Як ты
Дадатковыя словы
пойка, порауня, промешка, прыжаляць, прыказаваць, рйзоў
16 👁