Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
ГЛУМЕ'ЧАЦЬ незак. Грэбаваць. Вы намі глумечаеце, мо? Мачуль. ГЛУ'ПОСЦЬ ж. Поўнач, сярэдзіна ночы. У саму глупосць, як yce заціхне, можно почуць [саву]. Мачуль. ГЛУ'ГІЫ прым. Глухі. Там глупэ поле серэд лесу. Сямігосцічы. Там самые глупые сёла, сама глуш. Дварэц. Глупа ноч— поўнач, сярэдзіна ночы. У саму глупу ноч сумно, боязно. Пагост. ГНЕНУ'ЦЬ зак. Ударыць дяжкім. Як гнену, так не ўстанеш! Аздамічы. ГНЕЧ ж. Непралазны зараснік. Гэто ж гнеч така була, путча, шчо не пройці не проехаць. Сямігосцічы. ГНЕ'ЧА ж. Непралазны зараонік. Гнеча, путча — не можно пройці. Сямігосцічы. ГНЬГПЕЛЬ м. Малы ростам. Екій у ее там чоловек, от гныпель нейкій. Тураў. ГО'ДЗЕ, ГСУДЗІ прысл. Досыць, даволі. Годзе даваць ему. Тураў. Годзе ты тут ходзіла. Заіпясочча. Мелю да й годзе. Дварэц. Некая ўжэ загібель да й годзе. Кароцічы. Прыдзе посварыцца да й годзе. Аздамічы. Годзе ты ўжэ на складзі пыліўса. Альшаны. Дурна да й годзе. СяміГОСЦІЧЫ. Нас ждалі, ждалі да й годзі сказалі. Цераблічы. Годі копацца там. Альпень. ГОДЗЕНА ж. Непагадзь Еслі зашумела хвоя, то ожыдай годзіну [лрыкмета]. Пагост. Раз куры церэбяцца, то рано, позно будзе годзіна [прыкмета]. Там жа. Ліха годзіна — непагадзь. Ліха годзіна, круціць вёцёр да снег ідзе. Запясочча. Hi смерць, ні родзіны не гледзяць ліхое годзіны [лрымаўка]. Цераблічы. Тыдзень (?). Дзесята годзіна ужэ [пасля Вялікадня] i ягоды e чорные. Дварэц. Чбрна годзіна — вялікая бяда, гора. Хай на цебе чорна годзіна, мушчыно! Мочуль. ГОДЗЯ'ШЧЫ прым. Здольны. Я ж не годзяшча тоўстого дрэва отрэзаць. Бярэжцы. Хто годзяшчы, той пойдзе хлеб заробляць. Аздамічы. ГОДСУВАНЕЦ м. Выхаванец, прыёмны сын. ГОДО'ВАНКА ж. Выхаванка, прыёмная дачка. Годовашу выгодовала да замуж оддала. Аздамічы. ГОДОВА'ЦЦА незак. Выхоўвацца, выкормлівацца, вырошчвацца. Дзе вон годоваўса такі, хто его ведае. Цераблічы. Бес цыцкі годуецца. Дварэц. Дзіч, вуценята такіе, як свойскіе, але усе онно воно не годуецца. Цераблічы. Не годуюцца коты да ŭ годзе. Хотамель
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

глугіы, глумечаць, гненуць, годованка, годовацца
1 👁
 ◀  / 361  ▶