Старонка 303
◀ / 361 ▶
ГАІЦЦА незак. Затрымлівацца, заседжвацца, бавіцца. Не гайса, доўго не будзь там. Цераблічы. ГАЙ м. Зараснік, драбналессе па нізкіх месцах. У гаю крушнік, лоза, мелкое дзерево, уже тые гае звелі. Цераблічы. Як пройдуць дожджыкі у мае, постануць стожкі у гае [прымаўка]. Там жа. 2. Густое пустазелле. Доўго не полола картоплі, во дзе гай шуміць! Мочуль. ГАЙДАЙ м. Табуншчык. Гайдай товар гоняў у Городок, наймалі. Цераблічы. Наймаўся і я ў гайдае. Сямігосцічы. ГАЙДАШ м. Табуншчык. ГАЙДУК м. Танец, падобны на казачок. ГАЙТАЦЬ незак. Гойдаць, калыхаць. ГАЛАГОН м. Балабон на шыі ў скаціны (каровы, каня) у час паствы. Галагон плоскі, доўговаты, з бляхі. Сямігосцічы. ГАЛАЙДА м і ж. Непаседа. От уже галайда, бежыць, як конь! Дварэц. Ганьба на чоловека була галайда, шчо проворны вельмі. Цераблічы. Гарлапан. ГАЛАЙКА ж. Балбатуха. Тая Аўдзюшка меле, як галайка. Пагост. ГАЛАКАЦЬ незак. Крычаць, гучна гаварыць. Годзі галакаў, надодзёў, дай спаць. Кароцічы. ГАЛАС м. Вялікі шум, крык. Невялікі шчупачок. ГАЛЁН м. Стужка, нашытая на спадніцу кругом. Галёны сініе, красные, белые. Бярэжцы. ГАЛІНА ж. 1. Вялікая прагаліна; запусцелае месца. 2. Ужываецца, калі гавораць аб адсутнасці блізкіх, родных. Така галіна у мене, шо нема ні ў кого! Аздамічы. ГАЛІЦА ж. Галка (птушка). Галіцы — то тые чорные пташкі, шчо коміны закладаюць. Цераблічы. ГАЛНО прысл. Прасторна, чыста, адкрыта. Там заедзі будзе мало, бо гално, людзі лес звелі. Цераблічы. ГАЛНЫ прым. Адкрыты, чысты, бязлесы. Галнэ болото. Бярэжцы. ГАЛО н. Р. гала. Гала. Мне далі сенокосу у гушчы, а ей у галі. Бярэжцы. Вубраўса на гало і зразу посвежэло. Аздамічы. ГАЛЯЦЬ незак. Гойсаць. Бугай галяў по картоплях. Цераблічы. Вон [сабака] бы так за коровамі і галяў! Мачуль. ГАМОЛКА ж. Самаробная соска з хлеба. Нажуй хлеба і дай гамолку дзіцяці, нехай ссе. Бярэжцы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 361 ▶