БОРУШНО н. Усё, што бяруць з сабой у поле (вопратка, кашэль з ядой і інш.). Моцё, ідзі заберы борушно на межы. Запясочча.
БОЎКАЦЦА незак. Марудзіць, поркацца. Чого ты так боўкаесса, скорэй робі! Цераблічы.
БОЎНАЦЦА незак. Поркацца. Эт, боўнацца дзень будзе. Альшаны.
БОЎЦЮК м. Баўтун (яйцо). Двананцаць боўцюкоў знайшлі ў броківе. Кароцічы.
БОЧАЛОЧКА ж. Бочачка. Невелічку таку бочалочку ўзела ў мене Лекса. Цераблічы.
БРАЗКОНЕЦЬ незак. Бразгатаць. Да бразконяць тые шпоры (на ботах). Запясочча. Коні лецяць, а джынджакі бразконяць (на збруі). Мачуль.
БРАНКА ж. Вязаная кофта, світэр. У цебе кос богато на бранцы. Хотамель.
БРАНОК м. Світэр.
БРАТАНІЧ м. Дваюрадны брат. Твой братаніч поехаў у город до могó свёкра. Мачуль.
БРАТАНКА ж. Дваюрадная сястра.
БРОДЗЬКОМ прысл. Уброд. Бродзьком броў по болоту. Сямігосцічы. Бродзьком рыбу ловіў. Аздамічы. Бродзьком перэбрысці воду. Там жа.
БРОЗКІ прым. Азызлы. У цебе від брозкі от сну. Цераблічы.
БРОКІВА ж. Крапіва. У нас у городзі і под плотом столькі броківу наросло. Кароцічы.
БРУСЛЕНІНА ж. Брызгаліна. Брусленіна — дзерэво таке е слізкé, берца робілі. Цераблічы.
БРУСЛЕНІЦА ж. Брусніца. Брусленіцы тожэ кіслые. Запясочча.
БРУХАЧ м. Пузан. От, ты, кажэ, брухач, брухо наеў. Сямігосцічы.
БРУХЛЕЙ м. Пузан. Брухлей ты, от брухо наеў. Сямігосцічы.
БРУЧКА ж. Пярсцёнак. Бручку робяць є старых копеек. Цераблічы. Як венчаласа, хороша бручка ў ее була. Кароцічы.
БРЫДНО прысл. Дрэнна, непрыемна. Брыдно пахнэ той буз. Аздамічы.
БРЫЖКІ прым. Жвавы, рухавы. От, брыжкі конь, не постоіць. Сямігосцічы.
79 👁