чыцца 'загоревать', у той час як асноўнае значэнне 'пачаць кукаваць' не падаецца. Не хапае асноўных значэнняў у артыкулах шкарпетка 'не пользующаяся особенным авторитетом, а зазнающаяся баба', греть 'бить больно' і інш.
Некаторыя словы атрымалі звужанае тлумачэнне, пры характарыстыцы іх семантыкі аўтар выдзяляў якую-небудзь асобную дэталь, рысу і тым самым збядняў значэнне слова. Слова гнёт мае апісальнае тлумачэнне 'очень толстое бревно, которое удерживает своею тяжестью стебли конопли в воде'. Увогуле, гнёт — гэта груз, якім што-небудзь прыціскаюць і неабавязкова толькі каноплі, толькі ў вадзе. Тлумачэннем 'рысь, самец, живущий одиноко' звужаецца, збядняецца семантыка одинец. Слова плойма аўтар тлумачыць 'большое количество' і ўдакладняе 'о детях'. З прыкладаў-ілюстрацый (У яе дятей большая плойма. Икая плойма чарьвей на капусьти) відаць, што значэнне слова плойма больш шырокае.
У слоўніку У. Дабравольскага няма паслядоўнага размежавання мнагазначных слоў і слоў-амонімаў. Словы-амонімы беспадстаўна падаюцца ў адным слоўнікавым артыкуле, а значэнні мнагазначнага слова часам разбіты на асобныя слоўнікавыя артыкулы. У адным артыкуле красъ апынуліся назоўнік карась (Налавил рыбки — усе краси) і неазначальная форма дзеяслова красці — крась (Ни заракайся крась, бог беднысь дась). Самастойныя словы ласка 'милость, расположение' і ласка 'зверёк' аб'яднаны ў адным слоўнікавым артыкуле, у другім згрупаваны летник 'верхняя одежда' і летник 'летняя дорога'. Двума асобнымі артыкуламі падаецца слова пригонятый, хоць для гэтага няма ніякага абгрунтавання: ПРИГОНЯТЫЙ. Наблюдающий за работниками и работницами. А наш пригонятый — шельма кудриватый; ПРИГОНЯТЫЙ. Пригонщик, сгоняющий крепостных на пригон, т. е. на работу.
У некаторых выпадках ролю тлумачэнняў выконваюць параўнанні асобных слоў са словамі, растлумачанымі ў слоўніку І. Насовіча, ці адсылкі да яго працы.
Некаторыя значэнні слоў падаюцца няправільна. Пра гэта сведчаць параўнанні тлумачэнняў Дабравольскага з тымі значэннямі, якія зафіксаваны іншымі слоўнікамі; неадпаведнасць аўтарскага тлумачэння і сапраўднага
82 👁