Г. Ф. Юрчанка ПРЫСЛОЎНЫЯ РАЗДЗЕЛЬНААФОРМЛЕНЫЯ ЎТВАРЭННІ Ў ГАВОРЦЫ МСЦІСЛАЎШЧЫНЫ У гаворцы Мсціслаўшчыны зафіксаван рад прыслоўных злучэнняў, якія вызначаюцца пэўнай сэнсавай i структурнай устойлівасцю. Яны знаходзяцца на мяжы паміж фразеалагізмамі i звычайнымі спалучэннямі ўскоснага склону назоўніка з прыназоўнікам. Іх нельга аднесці да фразеалогіі, паколькі яны не набылі адной з асноўных фразеалагічных прыкмет — пераноснасці i вобразнасці. У прыведзеных кантэкстах іх нельга лічыць i ўскоснымі формамі назоўніка з прыназоўнікам, бо, ужываючыся ў ролі акалічнасцей, яны страцілі выразнае прадметнае значэнне i набылі значэнне прыслоўяў. Гэта пацвярджаецца i тым, што асобныя назоўнікі з такіх утварэнняў не ўжываюцда самастойна без прыназоўнікаў: без вылазу, на міржкі, пад уздухі, без уціху, на абсміх, на прасміх i інш. АБ [АДНОИ] ВАДЗЕ. Ужываючы толькі ваду. Аб вадзе доўга ні накирхыіш, раз арганізма нічога ні npiнімаіць. Aŭ, жыцілка зь яе тыкая, жывець аб адной вадзе. АБ [АДНОМ (АДНЫМ)] ХЛЕБЕ. Ужываючы толькі хлеб. Сядзелі тады ў кустах an хлебі, ета ладна, што булку пасьпелі схвацщь, кругом немцы, у дзяреўню ні паткнесься. Як жа так аб адном хлебі сядзець, нада чаго i варіныга хлібануць. Аб адным хлебі сілы ня будзіць, ні ныработыіш. АБ СУХОМ (СУХІМ). Не ўжываючы варанага. Што ою ты ўсё ап сухом, прыклала б печ ды пріставіла гаршчонычык. An сухім i ўнутріннысьці зыбыляць, ну яго. біз варёныга доўга ні ныцягніш. АД КАРОВЫ. Падаіўшы карову. Нешта сіла тая айдзе дзівилыся, ат каровы зь вядзерцым чуць дыйшла
Дадатковыя словы
дзівйлыся, накйрхыіш, хлібанўць, ўнўтріннысьці
5 👁