Старонка 262
◀ / 361 ▶
ЦЫГАНОК м. Дэталь у калаўроце, лапка, якая круціць кола. Прывяжы цыганок, а то боўтаецца. Бакуны. ЦЮНЬКІ мн. Абутак (лапці), вязаныя з кручаных нітак. Некалі пры Польшчы ўсе вязалі сабе цюнькі і хадзілі ў іх. Шэмбелеўцы. ЧАП м. Правушына ў сталярных дэталях. Чапэ добро ні запілованы, трэбо штамайзай пачысьціць. Дзерачынак. ЧВЭКЛЫ мн. Шавецкія драўляныя гвазды. Чвэклы затоўстыя, ні ідуць. Індура. ЧУЙКА ж. Тое, што і бурка. Зрабіў сабе доўгую чуйку, добро ў дарогу паехаць. Васілевічы. ШАЛЯНОЎКА ж. Каляровая хустка. Некалі шаляноўкі былі дарагія, ні ўсякі мох купіць. Эйсманты. ШАРАЧАК м. Самаробнае льняное палатно, з якога шылі штаны. ШАРАЧКА ж. Спадніца з сівага дамашняга паўсукна. ШАРШЭБАЛЬ м. Шархебель. Жаляско ў гэтаго шаршэбаля яшчэ царская, з німецкай сталі. Дзерачынак. ШАСЬЦІРУЧКА ж. Каса даўжынёй у шэсць далоней. ШВАРЦАВАЦЬ незак. Накіроўваць (плыт). Шварцуй да берага! Дарошавічы. ШВАРЦУГА м. Тое, што і гардзель. ШВЭДА м. Світар з суконных нітак. Швэда натта ш удалы, мяхкі і цёплы. Рагачы. ШНАЙДА ж. Барабан, прыстасаванне для размешвання гліны ў цагельнях. Шнайду некалі круцілі рукамі, а пазней сталі круціць коньмі. Дакалавічы. ШОПЛІК м. Сявалка. Ні хапіло шопліка дасеяць гоны. Бандары. ШПІЛЬКА ж. Кіёчак для замацавання верхніка ў церніцы. Верхнік выскачыў, мусі, шпілька выпала. Бакуны. ШПІЛЯР м. Плоскае шыла, якім наколвалі дзіркі ў падэшве для драўляных цвікоў. ШПУК м. Паз, шпунт. Падлога будзе шчыльная, бо зробленая ў шпук. Бакуны. ШТАМАЙЗА ж. Стамеска. Штамайзы бываюць шырокія, вузкія і нават круглыя. Свіслач. ШУЛЬМАН м. Старшы над плытнікамі. Шульман на чайцы едзя, а часам і на плыце. Дарошавічы. ШЧАЦІНА ж. Шавецкі матэрыял з шэрсці дзікоў. Некалі адна шчаціна каштавала цэлы грош. Індура.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 361 ▶