Народнае слова (1976). А. Я. Баханькоў

 ◀  / 361  ▶ 
КЛЕ'ЦКА ж. Скрутак вычасанага льну. 3 трох клецак зрабіла добрую кудзелю. Свіслач. КЛЁМБЬІ мн. Абутак на драўлянай падэшве без заднікаў. Ты што гэта клёмбамі на падворку брохаяш? Бакуны. КО'НАУКА I ж. Драўляная кварта. Конаўка з двума ручкамі рабіласа, каб добро было трымаць. Бандары. КО'НАУКА II ж. Бляшаная пасудзіна для малака, бітончык. Конаўку штораніцы ставілі ў зрой [крыніцу], пакуль нёхто ні выліў малако. Гібулічы. КО'РАБ м. Toe, што i асьміна. КРАСЁНКА ж. Чатырохвугольная рамка для замацавання шырыгі. Бес красёнак шырыгу магло скруціць набок, вырваць. Дзерачынак. КУ'БЯЛ м. Бочка з векам для захавання палатна, адзежы i інш. Багата дзеўка, у яе поўны кубял дабра, як зачыніць. Бандары. КУБРА'К ж. Мужчынскае суконнае верхняе адзенне (кароткае, вышэй калена). КУЛЯ'ЦЬ незак. Разбіраць плыты i коньмі выцягваць бярвенне на бераг. Прышлі плытэ, заўтро будзям куляць дзёраво з Нёмна. Свіслач. КУШНЕФКА ж. Шапка з футра (звычайна такога ж колеру, як i іКаўнер верхняй адзежыны). Даўней шляхта насіла шапкі-кушнеркі. Эйсманты. ЛА'УКА ою. Частка плыта, звязаная з 24 бярвенняў (y плыде бывае да 20 i болын лавак). Лаўкі зьвязваюць шварцугамі, кап плыт выкручваўса на загібах. Жарослаўка. ЛЁЗ м. Зазор. Забівай тэбяль мацней, яшчэ лёз есьць. Пагараны. ЛЁНКА ж. Жалезная загваздка ў восі. Прыкруці лёнку дротам, каб ні выскачыла. Кунцаўшчына. ЛО'ЦМАН м. Чалавек, які адказвае за стан усіх плытоў. Вунь лоцман паехаў на чайцы, плытэ будуць ісьці. Дароінавічы. ЛУБ м. Накрыўка для чоўна. Нацягні луб, бо дошч пачыная крапацець. Пагараны. ЛУ'НКА ж. Драўляная каробка для вымярэння збожжа. Лунка — гэта пудовая мерка. Бакуны. ЛЯГАРЫ' мн. Доўгія падваліны, якія кладуць аднымі канцамі ў ваду над плыт, a другімі на бераг; па лягарах
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клецка, конаука, кораб, кубрак, лаука, шварцўгамі
9 👁
 ◀  / 361  ▶