гардзялёў с'ухіх, добро будзя на хлеп паліць. Дарошавічы.
ГАРНО' н. Месца для агню на плыце. Пад гарно клалі дзёрны, кап ні загарэласо дзераво. Дарошавічы.
ГАРТВО'ЛЬ м. Дубовы кол з суком, які выкідаюць на бераг для затрымкі плыта. Гары гартволем лёпяй, трымай! Свіслач.
ГЕМЗ м. Вышэйшы ігатунак шавецкай скуры (чорнага i жоўтага колеру).
ГО'НШЧЫК м. Смалакур, чалавек, які паліць смала курную печ. Я ўжэ бдльш як трыццаць рок у смалярні гоншчыкам. Сабаляны.
ГРАЙЗЭТА ж. Круглая піла з вялікімі нахіленымі зубамі для падоўжнай i папярэчнай распілоўкі сталярнага матэрыялу. У яго грайзэга з добрай сталі} файно рэжа. Дзерачынак.
ГРА'НДЫ мн. Развалкі.
ГРУ'ДА ж. Хвароба ног у коней. Груда ў каня, кульгая. Табала.
ГРУДЗГЛО н. Цуглі. Дай грудзіло каню, каб ні понёс. Брузгі.
ГУ'НКА ж. Гунька. Трэба накрыць каня гункай, бо нитто ш спацеў. Дарошавічы.
ДАТЬГКАЧ м. Кусок палатна з кіёчкамі, які чаплялі пры тканні, каб не паікідаць занадта доўгіх нітак асновы на канцах палатна.
ДАХВАТО'ВЫ прим. Хваравіты (лра каня). У яго конь вельмі дахватовы, абы-што, так i зноў хварэя. Луцкаўляны.
ДО'УБЯНКА ж. Невялікая бочка для захавання гароху i інш.
ДРАК м. Драчка, цяслярская прылада. Нёкалі сьцены лажылі тулъко пад драк. Дзерачынак.
ДРАКАВА'ЦЬ незак. Пры дапамозе драчкі падганяць адно бервяно да другога (каб не было шчылін у сцяне).
ДРАЧ м. Тое, што i драк. Нашу хату ставілі пад драч. Рацічы.
ДУПЁЛКО н. Невялікая бочка для квасу, піва.
ДЫЖУ'РКА ж. Верхняе мужчынскае адзенне да кален з дарагога матэрыялу чорнага колеру (ззаду да пояса распорка, зашпілялася на гузікі).
ЖА'БА ж. Загана ў палатне, калі уток слаба прыбіты бёрдам. Аёй, дзеўка, недасекаў нарабіла, жабаў... Рагачы
Дадатковыя словы
гартволь, гранды, доубянка, дракаваць, дыжурка, нйтто, сухіх
25 👁