БЛЯЎШ м. Конь, які многа есць, а сілы не мае. Гэтым бляўшом да Горадна за два дні ні даедзяш. Кунцаўшчына.
БОМ м. Шост, пры дапамозе якога спіхвалі плыт з мелі.
БОМІЦЬ незак. Заганяць спецыяльным шастом рыбу ў сетку.
БРАВАРКА ж. Дарагая мужчынская вопратка з сукна, падбітая футрам. Некалі ўсё да маго таты прыходзілі хлопцы пазычаць браваркі ехаць да вянца. Клачкі.
БРЫЖЫ мн. Шырокія карункі, якія замужнія жанчыны насілі на галаве пад хусткай.
БРЫЗГУЛЬ м. Самаробны драўляны гузік.
БРЫЛІК м. Сявалка, сплеценая з саломы і лазы.
БРЭТЫ мн. Асобныя кавалкі матэрыі, з якіх шыюць спадніцы. Пашыла сабе спадніцу ў чатэры брэты. Эйсманты.
БРЭЧКІ мн. Карункі. У нас некалі брэчкамі рушнікё апшывалі. Струбка.
БУДА ж. Шалаш на плыце.
БУРКА ж. Доўгая мужчынская вопратка з капішонам, пашытая з сукна шэрага або чорнага колеру. Вазьмі ў дарогу бурку, а то вёцяр, можа, накруціць дажджу. Занявічы.
БУРНОС м. Суконнае мужчынскае паліто без каўняра, у якім ніз, рукавы і кішэні аблямаваны чорным сукном.
БУЧА ж. Рыбалавецкая прылада ў выглядзе цыліндра, сплеценага з лазы (бучы ставяць на ноч пад карчы). Як дастаў бучу, так рыба і залапатала. Кунцаўшчына.
БЫСТРАК м. Месца ў рацэ з хуткім цячэннем.
БЯЛЁЎКА ж. Спадніца з нефарбаванага паўсукна. У бялёўцы кепско хадзіць, натто ж урабляяцца. Мешкенікі.
ВАЛАКЕ мн. Валакуша, спецыяльнае прыстасаванне для перавозкі драўлянага плуга.
ВАНДЗІДЛА мн. Цуглі. Дай каню вандзідла ў зубы, каб ні панёс. Свіслач.
ВАСАРВАГА ж. Ватэрпас. Васарвагу я сам зрабіў, шкельца з вадой дастаў з німецкаго танка. Дзерачынак.
ВАСКАВАНЕ н. Насычэнне снаванай пражы адварам з ільнянога семя (каб ніткі былі больш гладкімі і мацнейшымі).
77 👁