Старонка 244
◀ / 361 ▶
ВЫХАДЗІЦЬ незак. 1. Тое, што і атсыпаць. Як выйдзя рой, пакружыцца і мітаіцца. 2. Выходзіць з ячэйкі, нараджацца. Зыкладзіныя матышнікі пчолы зыліваюць мылачком, пічатыюць, і дней ціріз высімнаццыць выходзя матка. ГНІЛЕЦ м. Хвароба пчол, пры якой загніваюцца іх лічынкі. Есьлі завёўся гнілец, то пчылам канец. ГНІЛУШКІ мн. Высушаныя кавалкі гнілога дрэва для падкурвання пчол. У дымакур гнілушкі кладуць, яны даюць многа дыму. ГНЯЗДО н. Унутраная ніжняя частка рамачнага вулля, куды ўстаўляюцца рамкі. У гнязьдзе пчолы і зімуюць. ГРЯБЁНКА ж. Прыстасаванне для сотаў, якое ўмацоўваецца ў верхняй частцы калоды. Наніжыш наўзу ны грябёнку, а пчолы цягнуць аж у самую пяту. ГУДЗЕЦЬ незак. Гусці, шумець. Есьлі рой біз маткі, то пчолы біспакоюцца, гудзяць, аж рявуць. ГЫЛАВА ж. Верхняя частка калоды. Гылаву калоды кладуць на хріставіну, а пыт пяту дзірівянную пласьцінку. ДАЙЦІ ДЫ ПЯТЫ. Запоўніць усю калоду сотамі. Пчолы ужо ды пяты дайшлі. ДАЦЬ ДЫМКУ. Падкурыць (пчол). Я так рой усыпаю: пыстаўлю достычку к лёццы, лубку рызвяжу, рыссцялю абвязку, дам дымку і пашлі ў лётку. ДОМІК м. Вулей. Два домікі стыяць у садку. ДОУЖ м. 1. Бакавая адтуліна ў калодзе. 2. Драўляная калодка з лятком, якая ўстаўляецца ў гэту адтуліну і закрывае яе. ДРУГАК м. Другі рой. Як праесьць матка ячэйку і вылізя, тады другак атсыпая. ДУПЛЯНКА ж. Дупло ў дрэве, у якім селяцца пчолы. Дупло выгнія, вот і дуплянка. ДЫМАКУР м. Дымар. Нясі дымакур, а то пчолы зыкусалі. ДЫМАРЬ м. Тое, што і дымакур. Ну і зямец с цябе, пакуль дымарь рыспаліш, дык і рой уцячэ. ЖАЛА н. Джала. ЗАБІЦЬ зак. Запоўніць (ячэйкі пяргой). Як заб'юць пчолы ячэйкі пяргой, засохня, тады рямку выкідай. ЗРАІЦЦА зак. Зменшыцца, аслабнуць у выніку шматразовага раення (пра пчаліную сям'ю).
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 361 ▶