АКОЛЬНІК м., окульнік Кам., Пін. Загарадзь каля свінуха. АКОПЕЦ м., акопец Хойн.; окіпыць, окыпыць, укіпэць Брэсц. Капец для бульбы ці іншай гародніны. АМЛОЖЫНА ж., омложына Кам. Жэрдка на козлах — збітых накрыж дручках, якая кладзецца на вільчык для таго, каб вецер не ўздзіраў салому. АРОЛКА ж. Калінк. Плот з хваёвых жэрдак. АСТРАВЕЦ м., острівэц Стол. Апоўзіны ў выглядзе жэрдкі з суччам. АСЦЯЖОРАК м. Петр. Тое, што і астравец. АХЛАПА ж., охлапа Пін. Суцэльнае бервяно пад вокнамі. АХЛАПУН м., охлапун Брэсц. Тое, што і ачэп 2. АХЛЯПА ж., охляпа Стол. Тое, што і ачэп 2. АЧЭП м., АЧЭПА ж., ачэпа, ашчэп, ашчэпа, оўшчэпа, очап, очапа, очіп, очоп, очэп, очопа, ошчэпа, ошчып, учэп, ўшчэпа, ўчэпа, шчып, шчыпа, шчэпа. 1. Ачэп зах. 2. Бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма цэнтр. 3. Бервяно, якое ляжыць на бэльках і служыць асновай пад кроквы аг. 4. Драўляны шып Драг., Ельск. 5. Ключнік у гумне на сохах Лельч. 6. Драніца Нар. АШВАК м., ошвак Малар., Кобр. 1. Вушак Малар. 2. Шула ў сцяне Кобр. БАБКІ мн. Пруж., Бяроз. Снапкі з саломы, з якіх складаецца страха. БАГРАК м. Брэсц. Кладзь, якая служыла апорай страхі на сохах. БАЙРАК м. цэнтр. Зімняя зямлянка, будан з загнутых дубцоў. БАЛЬ м. Драг., Пін. Бэлька; тоўстае доўгае бервяно. БАЛЯСКІ мн., баляскі Бяроз., Стол.; баляскы зах.; балескэ Кобр., Драг. 1. Плот-частакол зах. 2. Поручні на мосце. Кобр. БАНТ м., банта ж. Брэсц., Малар. Пояс, які злучае дзве кроквы паміж сабою. БАНТОЎКА ж., бантюўка, бантіўка Кам. Тое, што і бант. БАРАБАН м. Петр. Тое, што і адкос. БАР'ЕРКА ж. Пін. Плот з адной гарызантальнай жэрдкі.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁