I. LЛучыц-Федарэц БУДАЎНІЧАЯТЭРМІНАЛОГІЯБЕЛАРУСКАГАПРЫІІЯЦКАГАПАЛЕССЯПададзеныя ніжэй дыялектныя матэрыялы з'яўляюцца працягам i дапаўненнем да палескай лексікі, сабранай H. Д. Корань i M. C. Шушкевічам *. Частка матэрыялаў аўтара ca 147 населеных пунктаў Брэсцкай i паўднёва-заходняй часткі Гомельскай абласцей, сабраных у 1966—1968 гг., была апісана ім у манаграфіі «Лексіка Палесся ў прасторы i часе» 1 2. Лексемы, прыведзеныя ніжэй, — традыцыйныя назвы жылля, гаспадарчых будынкаў (без агульнавядомых у літаратурнай мове), найменні элементаў збудаванняў, двара, частак плоту i калодзежа. Кожны слоўнікавы артыкул пачынаецда з рэпрэзентатыўнай формы, існуючай у літаратурнай мове або такой, якая магла б існаваць у ёй. Пасля яе ідуць палескія варыянты. Калі палескі варыянт ідэнтычны літаратурнай форме, лексема падаецца толькі адзін раз. Геаграфія пашырэння паасобных палескіх варыянтаў лексем i семем даецца шляхам указания важнейшых арэалаў або адміністрацыйных раёнаў. Прынятыя скарачэнні: a) арэалаў: аг. — агульнапалескае, зах.— заходнепалескае, усх.— усходнепалескае, цэнтр. — цэнтральнапалескае (тэрыторыя ўздоўж цячэння Ясельды — Прыпяці — Гарыні); б) раёнаў: Брэсцк.— Брэсцкі, Бяроз. — Бярозаўскі, Драг. — Драгічынскі, Ельск. — Ельскі, Жабінк. — Жабінкаўскі, Жытк.—Жыткавіцкі, Іван. — Іванаўскі, Івац. — Івацэвіцкі, Калінк.— Калінкавіцкі, Кам. — Камянецкі, Кобр. — Кобрынскі, Лельч. — Лельчыцкі, Лун. — Лунінецкі, Маз. — Мазыр1 Лексика Полесья. Материалы для полесского диалектного словаря. М., 1968, стар. 131— 160. 2 Лексіка Палесся ў прасторы i часе. Мінск, 1971, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляюцца
19 👁