ПАТСА'НКІ мн. Маленькія санкі, якія выкарыстоўваліся пры вывазцы бярвення з лесу.
ПІРЯДАВЬГ м. Плытагон, які стаяў на пярэднім ганку. На піряду ганка стану пірядавы, яму аплачаваецца меныиэ, а работы болыиы, нявопытны быу.
ПЛУЦГЦЬ незак. Звязваць бярвенне ў плыты.
УВеліжы i ў Суражы плуцілі ганкі.
ПРАПУСЬШ'К м. Вопытны плытагон, які праводзіць плыты праз небяспечныя месцы: парогі, заборы i інш.
ПРО'ЙМАЧКА ж. Тое, што i гняздо. У бряўне вырубаюць проймачку i прыкрапляюцъ дрыгалку к бряўну.
ПРО'УШАВАЦЬ незак. Прасякаць у бярвеннях дзіркі. Дзяды проўшавалі бряўно кажнае: прарубалі тапаром дзьве дыркіна канцах, працягвалі клібіны i к шанцавіне прывязвалі кляпнём.
ПУЧСУК м. Спосаб вязкі дроў пры дапамозе чатырох жэрдак (дзве знізу, дзве зверху). У пучкі вязалі дровы.
РАЗНАКАМЕ'ЛІЦА ж. У выразе: вязаць у разнакамеліцу — вязаць камель аднаго дрэва з верхавінай другога дрэва.
РАССА'ДНІЧАК м. Прыстасаванне з трох палак, на якое падвешваецца посуд для прыгатавання ежы. Наносяць зямлі, накладуць на ганок, разводзяць агонь, с палак рассаднічак зробяць i гатовяць яду.
РО'ССЫП ж. Молевы сплаў. Па мелкіх ржах лес пускалі россыпью.
РЮМ м. Месца на беразе ракі, куды звозяць сплаўны лес. Да рюму звазілі лес — у Хатолі быў рюм — патом сплаўлялі яго.
САХА' ою. Прыстасаванне для тармажэння плыта ў выглядзе абчэсанага сукаватага калка. Еслі ў камень ілі ў корень утаркнець нявопытны ганкоўшчык саху, то іна матнець яго на метраў пяць; атваней нада лажыць, a есьлі прямком, то ўоросіць у воду.
СНАСЬЦЬ, СНАСЬ ж. Доўгая пяньковая вяроўка, якая прывязваецца да сахі для тармажэння плыта.
СЬЛІТІ мн. Роўныя i доўгія бярвенні, па якіх падрыхтаваны да сплаву лес скідаюць у ваду. Ат рюма кладуцца сьлігі, na сьлігах катаюць брёўна, a ў вадзе іх зьвязваюць у глейні.
СТАКА'ДА ж. Эстакада, На стакадах складаваюць хлысты
Дадатковыя словы
патсанкі, прапусьшк, проймачка, проушаваць, разнакамеліца, ўбросіць
17 👁