КРАМ м. Фабрычная матэрыя. Краму купіла на кусьцюм.
КРО'СНА мн. Ткацкі станок з навітай i прыгатаванай для ткання асновай. Да нядзелі трэба кросна паставіць.
КУ'ЖАЛЬ м. Палатно з ачышчанага льновалакна. Кужаль — тонкае палатно.
КУ'КЛА ж. Галоўка абчасанага лёну. Абдзярэш лея i звертуеш у куклы i звязуеш у павесму.
КУ'ЛЬБАЧКА ж. Разнавіднасць лісічкі.
ЛАПА'ТКА ж. Прыстасаванне ў калаўроце, пры дапамозе якога прыводзіцца ў рух кола. Пад станком йе дошчачка ўнізу. За етую дошчачку начэплюецца лапатка за шпень.
ЛІСІ'ЧКА ж. Адно з калёсікаў, на якія чапляюцца ніты.
МАТАВГЛА н. Крыжападобнае прыстасаванне для намотвання i размотвання нітак. На матавыа матаеш, як верацён мала, а тады з матавыа на клубок.
НАБІ'ЛКІ мн. Рухомая рама ў ткацкім станку, у якую ўстаўляецца бёрда. Набілкі, дзе берда паміж імі памяшчаецца.
НАВО'ЙКА ж. Навой. Мо, дзе йначай завуць, а тут навойка. Вялікая навойка — пярэдні навой, на які навіваюць ніткі асновы. Шчо пражу навіваюць, тая i большая навойка. Меншая навойка — задні навой, на які намотваюць палатно пры тканні. Шчо навіваюць палатно, то i меншая навойка, навойка-падпалатнянка.
НАЦЯТІЧ м. Выструганая палка, якой падкручваюць задні навой, нацягваючы палатно. Нацягіч, шоб не адкручвалася навойка-падпалатнянка.
НЕ'БА н. Верхняя частка ткацкага станка, на якую падвешваюць ніты i набіліцы. У нас дзелаецца на столь, а каторыя дзелаюць неба.
НЕДО'ПРАДАК м. Астатак недапрадзенай кудзелі. Як кудзелю не дапрадзеш, дак кажуць недопрадак.
HIT м. Частка ткацкага станка, якая забяспечвае тое ці іншае перапляценне нітак асновы ўточнай* пражай. Без ніта не вуччаш палатна.
НІ'ЦІЦЬ незак., НАНІ'ЦІЦЬ зак. Рабіць кабылкі ў нітах. На дошчачку наніціла ніт.
ПАВЕ'СМА ж. Звязка лёну з пэўнай колькасці жмень. Ад 22 i да 26 жмень кладзеш у павесму. Болей ужэ не кладзеш
Дадатковыя словы
кукла, кульбачка, лісічка, наніціць, ніціць, павесма
17 👁