Старонка 202
◀ / 361 ▶
МУКА ж. Мука. Аржаная мука. Белая мука — лепшыя сарты пшанічнай мукі. МУРЦОЎКА ж. Страва з вады або квасу, кусочкаў хлеба, солі, цыбулі і алею. У нас болі старыі мурцоўку ядуць. МУЧАНЫ прым. Мучны. Сягоння мучанъі бліны. МЯЖДЖУЛІЦЬ незак. Есці марудна, размінаць ежу дзёснамі, не маючы зубоў. Ня есь, а толькі мяжджуліць. МЯКАШ м. Мякіш. Мякаш вышчалапаў курам, а скарынка асталася. МЯСА н. Мяса. Любовая мяса — поснае мяса без тлушчавых праслоек. Авячча (авечча) мяса — бараніна. Кароўя мяса — гавядзіна. Цілячча мяса — цяляціна. НАВУРЫЦЦА зак. З'есці многа жыдкага, наесціся даадвалу. Навурыўся капусты, аж жывот трашчыць. НАЕДАК м. Карысць, пажытак для арганізма ад з'едзенай стравы; сытнасць. З гэтай зеліні ні наедак. Толькі з'еў і зноў есьці хочацца. НАЛІВАШКА ж. Род кілбасы, прыгатаванай з адвараных круп, свіной крыві і прыпраў. НАЛОКАЦЦА зак. Празмерна напіцца. Налокаўся квасу, аж жывот трашчыць. НАПУГАЦЦА зак. Наесціся жыдкага, напіцца. НАТРУБІЦЦА зак. Наесціся даадвалу, да болі ў жываце. НАШЧА прысл. На пусты жывот пасля начнога сну. Выпіў нашча лікарства. Нашча абы-чаго ня еш. НАШЧЫЦЦА незак., АБНАШЧЫЦЦА, ПАНАШЧЫЦЦА зак. Есці або піць што-н. пасля начнога сну. Будзім нашчыцца чым-небудзь. Малыі ўжо абнашчыліся, яшчэ ў пасьцелі па бліну зьелі. НЯЎЕЖНА прысл. У выразе: няўежна, дък улежна — есці няма чаго, але затое можна спакойна паляжаць. ПАДВЯЧОРАК м. Перакуска паміж палуднем і вячэрай. ПАЛУДЗІНЬ м., Р-дня. Асноўны прыём ежы ў 2—3 гадзіны дня. ПАЛЯНДРЫЦА ж. Паляндвіца. ПАЛЯНДРЫЧЪНА ж. Тое, што і паляндрыца. ПАСЕІ мн. Высеўкі. ПАСЬМЕЦІНЫ мн. Астаткі смятаны, якія выдзяляюцца пры ператопліванні масла. Пасьмецінамі заправіла кашу.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 361 ▶