ЗАЗО'Р м. Прамежак паміж печчу i сцяной. Зазор робяць для цяпла. ЗАМ'ЁТ м. Агароджа з лёгкага бярвення, запушчанага ў шулы. ЗАПЛЮСКА'ЦЦА незак. Заплюшчвацца. Боны заплюскаюцца на цябе глядзець, як ты гэто робіш. ЗАЦАНГЦЦА зак. Запрасіць высокую цану. Паўло зацаніўса, хацеў картоплю па два c палавінай рублі продаць, ніхто ні бярэ. ЗАЦІРУ'ХА ж. Зацірка. ЗАЦЯКЦГСА зак. Зайсціся. Зацякласа ад плачу. ЗДРОК м. Авадзень. Наранні ганілі кароў, а то много здракоў днём, вёльмо нападаюць пасярод дня, у пагоду. ЗЫ'РКО прысл. Горача, добра напалена (у печы). Hi зырко ў печы, ні запиокса хлеб. КАДУ'К м. Чорт. А кадук яго ведае. Вот кадукё прынесьлі. КАЛАТУ'ШКА ж. Зацірка. Цяпер кауць заціруха. а даўно казалі калатушка. KAMAKI' мн. Тоўчаная вараная бульба, запраўленая сквараным салам, тлушчам. КАМЕ'ШНІК м. Качарэжнік. КАМЯНЯ' ж. Качарга. КАПО'ТА ж. Сукенка для дзяўчынкі. КАРАМЗА'ТЫ прым. Каржакаваты, сукаваты (пра дрэва). Карамзаты граб. КАРА'УКА ж. Ануча. Колісь куплялі за караўкі серніцы. КАУНЕ'РЫК m. Манжэта. Ушываюць рукавы з каўнерыкамі на пугавічках. КВАТАРА'НЕЦ м. Кватарант. У Трахіма було пиаць кватаранцы. KPAM м. Крамная матэрыя. Красны крам. КРЬІ'ШКІ мн. Бульбяны суп. Скрытым картоплю, цыбулькі, жыру, зальлём вадой, зварыцца — вот i крышкі. КУЛГДА ж. Буханка. Шэсь кулід сьпякла хлеба. КУПА'ЙЛО н. Месца, яма для купания. Яшчэ накапай ямку, налей вады i купайло зробіш сьвінням. КУ'РАВО н. Пыл. Ой, курава наберацеса, яг будзеце месьці двор
Дадатковыя словы
замёт, запйокса, заплюскацца, камешнік, капота, караука, каунерык, кватаранец, крьішкі, кураво, пйаць
3 👁