Старонка 189
◀ / 361 ▶
Маш.— Moszyński K. Kultura ludowa słowian, t. 1—2. Warszawa, 1968. «Мин. губ. вед.» — Свадебный обряд и обычай простолюдинов в Борисовском уезде. «Минские губернские ведомости», 1865, № 23—29, 35—37, 42. Радч.— Радченко З. Гомельские народные песни. СПб, 1888. Рам.— Романов Е. П. Белорусский сборник, вып. 8—9 (II. Свадебный обряд). Вильня, 1912; Материалы по этнографии Гродненской губ. (Свадебный обряд). Вильня, 1911—1912. РГО — Записки Русского Географического Общества по Отделению этнографии, т. I. СПб, 1873. «Рубон» — Reut W. Piosenki gminne białoruskie. «Rubcn», t. 1. Wilno, 1843. Сах.— Сахараў С. П. Народная творчасць латгальскіх і ілукстэнскіх беларусаў, т. I, вып. II (Рукапіс). ФБ АН БССР, ф. 3, воп. 1, сш. 1. Тышк. — Tyszkiewicz E. Opisanie powiatu Borysowskiego. Wilno, 1846. Фед.— Federowski M. Lud białoruski, t. V. Warszawa, 1958; t. VI. Warszawa, 1959. Шлюб.— Шлюбскі А. Матэрыялы да вывучэння фальклору і мовы Віцебшчыны, ч. II. Мінск, 1928. Шырма — Шырма Р. Беларускія народныя песні, вып. 1. Вільня, 1929. Шэйн — Шейн П. Белорусские народные песни. СПб, 1873. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края, т. I, ч. 1. СПб, 1887; т. I, вып. II. СПб, 1890. АБАСЛАЦЬ зак. Абдарыць, надзяліць. Дробным дожджыкам абальюць, шчасцем-долейкай абашлюць. Паланечка, Баранавіцкі р-н. АБЧАРАДЗІЦЬ зак. Не абысці, надзяліць чым-н. Ой, паглядзі, абчарадзі сіротку. Сураўкі, Сіроцінскі р-н. АДВОДНЫ прым. Адожылкавы. Што ў цябе дуб'я многа, зялёнага — ніводнага, ані атростачка ні адводнага. Стараселле, Шклоўскі р-н. АДПІСЫВАЦЬ незак. Адлучваць. Дай адпісываюць Хадосечку ад таткі, дай прыпісываюць к маладому Івану. Радч., Гомельскі п. АШЫБНУЦЬ зак. Праняць, прабраць. А ўпадзі маценцы на белыя ножкі, ашыбнуць цябе дробныя слёзкі. Фед., Пружаны. БАЛОНА ж. Шыба. Тыды ж ба йшла, красна Манечка, да бога і глянула ў шкляну балону. Прыяміна, Барысаўскі р-н. БОНДАРЫК м. ласк. Цясляр. Збудавалі мне бондарыкі новы дом. Рудка, Пінскі р-н. БЯСЕДАЧКА ж. ласк. Госці. Да ўстань, пастань, бяседачка, ўся ў рад. Далёкі, Браслаўскі р-н.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 361 ▶