РУКЪВЯ'ТКА ж. Ручайка. Нъпрала три рукьвяткі нечысі i змътала на пачынак.
РУМУШО'К м. Привязка, якой прымацоўваюць біч да цапільна. Вазьмі румушок i прывяжы біцук у цапілну.
РУ'ХНУЦЬ зак. Прапасці (пра зімовую дарогу). Ръстау сънех, рухнула дарога, няможна ехаць, конь прьваліваіцца.
РЭ'ЗЬВІНЫ мн. Вяровачная сетка з драўлянымі дужкамі для нашэння сена, саломы. Вазьму рэзьвіны i прынясу сена c пуні.
РЭ'ПКА ж. Драўляны блок, кольца, які прыводзіць у рух шпульку ў калаўроце. На бъран надзяецца шпуля, а патом рэпкаю закручеаіцца.
САДЗІ'ЦЬ незак. Ставіць енапы на жэрдкі для сушкі ў ёўні. Пайду на ёўню садзіць авёс i сушыць.
САРАМАЛСУТНЫ прым. Сыры (пра збожжа, жыта). Пайду абіваць сарамалотноё жыта на насеньня.
СКАЦРЦЬ зак. Скруціць. Нечысныя ўрэскі скаціла ў трупку.
СМО'РГАЦЬ незак. Часаць лён. Лён сморгаюць на грэбінь.
СПО'ТКІ мн. Вязаныя рукавіды. Нада зьвізаць споткі а то скора марос будзщь.
СПЪЛА'ЦЬ зак. Апалоць. Узіла пьланачкі i спълала ячмень.
СТАВЫ' мн. Ткацкі станок. Пойдзім унасіць ставы, будзім навіваць кроены.
СТРЪХА' ж. Закрыты нос лапця. Спліла лапаць, пъставыа стрэхі i зъклала пяту.
СУКАЛЕ'НКІI мн. Калены едябла. У саломінцы бываіць два ці тры сукаленкі.
СУКАЛЕ'НКІII мн. Нарасці на ніжняй частцы нагі ў пеўня. Пятух длінаногі, бальшые сукаленкі къля лап.
СУ'ПРАТКІ мн. Попрадкі. Хадзіла сягоньня на супраткі i нъпрала поўную шпулю пражы.
СУРО'ВЫ прым. Нябелены (пра палатно). Суровоё палатно ў трупкі не круцім.
СЮСЁЛКА ж. Соска. Даўней дьвалі маленькаму paбёначку сюсёлку ссаць.
СЯДЗЕ'ЛЬНІК м. Церассядзёлак. Падвяжы тужэй сядзельнік, кап лехчый было каню
Дадатковыя словы
рукъвятка, рухнуць, сморгаць, спълаць, суровы
20 👁