У. М. Свяжынскі 3 ЛЕКСІКІ ВЁСКІ ТУРАСПОЛЛЕ УШАЦКАГА РАЁНА Змешчаны тут лексічны матэрыял размяркоўваецца па асноўных лексіка-граматычных разрадах знамянальнай лекеікі — назоўнікі, прыметнікі, дзеясловы, прыслоўі. У семантычных адносінах гэта ў асноўным бытавая лексика, якая аб'ядноўвае назвы прадметаў хатняга ўжытку, страў, адзення, дзеянняў, звязаных з выкананнем работ па хатняй гаспадарцы. Нязначную па колькасці ўключаемых слоў трупу ўтварае ў нашай падборцы лексіка сельскагаспадарчая, а таксама промыславая (рыбалоўная), будаўнічая, рамесніцкая, назвы жывых істот i раслін. У стылістычных адносінах найбольш шырока тут прадстаўлена лексіка экспрэсіўная, якая ў жывых народных гаворках утварае, як правіла, адзін з самых значных па аб'ёму пластоў. У нашай падборцы — гэта словы, якія служаць для выражэння негатыўных адносін да людзей, іх дзеянняў, а таксама прадметаў. Словы гэтага характару забяспечаны адпаведнымі стылістычнымі паметамі. Этымалагічная няяснасць асноў некаторых слоў, страта гэтымі асновамі сваіх самастойных значэнняў, непрадуктыўнасць словаўтваральных мадэлей такіх лексем сведчыць аб іх старажытнасці. Гэта пацвярджаецца таксама i тым, што некаторыя з гэтых слоў адзначаюцца ў помніках старажытнарускай пісьменнасці. Згодна з прынцыпамі зборніка, дадзеная падборка ўключае словы, якія не адзначаюцца ў вядомых у сучасны момант слоўніках дыялектнай лексікі. Акрамя лексічных рэгіяналізмаў тут змяшчаюцца таксама словаўтваральныя i фанетычныя. Агульнай для ўсіх прыведзеных слоў з'яўляецца іх прыналежнасць да актыўнага слоўнікавага запасу гаворкі
Дадатковыя словы
абядноўвае, абёму, зяўляецца
2 👁